Авторизация
 

Дабрыня прыносіць дзецям радасць

Дабрыня — гэта мова, на якой нямыя могуць размаўляць і якую глухія могуць пачуць.  

                       

                                                              Караліна-Ганна Баві.

 

У раённым цэнтры карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі, які знаходзіцца ў будынку дзіцячага садка №3, выхоўваюцца малыя з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. У спецкласе іх цяпер займаецца 7, у спецгрупе для дашкольнікаў 6 выхаванцаў.

 

Такім дзецям патрэбны асаблівыя ўмовы для навучання і выхавання. Гэта і якасны прафесіянальны падыход спецыялістаў, якія з імі займаюцца, і немалыя матэрыяльныя затраты. За падтрымкай мы звярнуліся да шэфскіх арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў і проста да знаёмых. Адгукнуліся многія.

 

Мы вельмі ўдзячны дырэктару УП ЖКГ Уладзіміру Іванавічу Мяцеліцу, дырэктару ТАА "ГАЗТэрмаСэрвіс" Аляксандру Георгіевічу Шокелю, індывідуальным прадпрымальнікам Івану Іванавічу Булгаку, Вячаславу Мікалаевічу і Сяргею Дзмітрыевічу Сураўёвым, Сяргею Вацлававічу Бялевічу, Васілю Віктаравічу Мацуку, Тэрэсе Станіславаўне Кісель, сям'і Юрыя і Таццяны Баранавых.

 

Дзякуючы вашай матэрыяльнай падтрымцы зроблены рамонт у кабінеце ранняй комплекснай дапамогі, дзе праходзяць заняткі з дзеткамі да трох год. У класе і групе ўстаноўлены воданагравальнікі, і цяпер нашы выхаванцы могуць карыстацца гарачай вадой. Плануюцца рамонтныя работы ў групавым памяшканні, дзе займаюцца дзеткі ад трох да сямі гадоў.

Шчырыя словы падзякі ўсім, хто не застаецца раўнадушным і знаходзіць магчымасць дапамагчы. Здароўя, шчасця, міру і дабра вам і вашым сем'ям!

 

Калектыў Цэнтра КРНіР.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении {days} дней со дня публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 января 2022
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Именины 23 января 2022
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта