Авторизация
 

Сур'ёзна і жартам

Серьёзно и в шутку
Маці! Якое цудоўнае слова! Як яно шмат значыць для кожнага з нас! У ім
пяшчота, бясконцая любоў, надзея і боль за дзіця. Невыпадкова, што малыя вымаўляюць менавіта гэтае слова першым. Пазнаўшы яго сэнс, праносяць праз усё жыццё як вялікі скарб. Для кожнага з нас у любым узросце маці самы родны, блізкі, дарагі і любімы чалавек, за якога можна аддаць усё, што ў цябе ёсць.

 

Такімі важнымі словамі пачалася ў Язненскай бібліятэцы літаратурна-паэтычная вечарына "Слова пра маці". Удзельнікі і вядучыя — мастацкі кіраўнік мясцовага СДК Вольга Александроўская і я, бібліятэкар — да мерапрыемства рыхтаваліся загадзя, але па-рознаму. Мы складалі сцэнарый, а дзеці выбіралі вершы, прозу ці казкі пра самага дарагога чалавека на зямлі — пра маму.

Вечарына прайшла цікава. Усе ўдзельнікі вельмі стараліся, аддалі шмат увагі і часу, каб годна прадставіць тыя творы, якія падрыхтавалі, каб іх выступленне спадабалася сябрам.

 

Дзіяна Кузьміч прачытала вельмі сумны верш пра развітанне з маці, Ганна Альхімовіч — пра вышэйшую духоўную сувязь маці з дзецьмі, Яўгенія Маслоўская жартавала пра мацярынскі гардэроб, Аляксандр Шчарбіцкі выбраў сапраўдны "мужчынскі" верш, Анастасія Свірка расказала прытчу пра маці-галубку і сына-арла, прыгожыя вершы прачыталі Дар'я Кубліцкая і Ганна Дарашкевіч, цікавы твор уласнага сачынення прадставіла на суд прысутных Анастасія Піхлік. Апытанне ўдзельнікаў вечарыны паказала, што ўдала выступіла з вершам Н. Саконскай "Размова пра маму" Паліна Шчарбіцкая.

 

Мерапрыемства атрымалася шчырае, добрае і цёплае. Вышэйшай яго адзнакай, напэўна, стала прапанова прысутных: "А давайце яшчэ такое свята правядзём!" Правядзём, даражэнькія, не сумнявайцеся!

 

Ларыса КАРПАВА.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 609
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 381
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 552
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 572
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 904
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта