Авторизация
 

Бацькоўскі прыклад

Даволі часта, разважаючы пра выхаванне дзяцей, мы чакаем чагосьці неверагоднага ад асяроддзя, ад выхавацеляў, ад настаўнікаў. А як інакш? Яны ўсе дыпламаваныя, іх рыхтавала дзяржава, дык вось хай і працуюць! На жаль, не ўлічваецца пры гэтым вельмі важны момант. Найлепшы спосаб выхавання дзіця добры бацькоўскі прыклад.

 

І прыклады такія ёсць. Да нас у дзіцячы садок завіталі Аляксандр Чэханадскіх, Рыгор Кірыковіч, Анатоль Варонька і Юрый Захарэнь, каб дапамагчы сабраць новыя трохпавярховыя ложкі. Мэбля складаная, працы шмат. Дзядулі і таты свідравалі, сабіралі… Для добрай справы ў іх знайшліся і час, і інструменты.

"Гэта мой тата зрабіў!", " А гэта мой зрабіў!" — з гордасцю казалі потым дзеці, гладзячы ручкамі гатовую мэблю. Згадзіцеся, што гэта лепшая падзяка для бацькоў за чуласць і дапамогу, за годны жыццёвы прыклад.

 

Вялікі дзякуй ім і ад нас! Няхай нашы дзеткі растуць такімі ж спагадлівымі і надзейнымі.

 

Раіса КРЭНЬ,

выхавацель дзіцячага садка №2.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта