Авторизация
 

Шчырая ўдзячнасць

Добры і чулы чалавек, які заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу, — такая наша Соф'я Пятроўна Кабяк, фельчар Мікалаёўскага ФАПа. Колькі разоў ратавала яна ад хвароб нашых дзетак, нас саміх, маю дарагую і любімую матулю Антаніну Канстанцінаўну Томка.

 

Шмат добрых слоў можна сказаць пра Соф'ю Пятроўну. Яна клапатлівая маці, добрая гаспадыня, граматны спецыяліст і цікавы субяседнік. Лечыць не толькі прэпаратамі, але і добрымі, гаючымі словамі.

У сакавіку Соф'я Пятроўна адзначыла саракапяцігоддзе працоўнай дзейнасці і свой дзень нараджэння. Радасць гэтых дат з жанчынай падзялілі дзеці, родныя і блізкія. Сын Іван з нявесткай Анжэлай жывуць разам з ёй, бабуліна пястушка маленькая ўнучка Сонечка.

 

Ад сваёй сям'і жадаем Соф'і Пятроўне і яе родным усяго самага лепшага і добрага ў жыцці, а галоўнае — моцнага здароўя.

Словы ўдзячнасці хочацца сказаць аддзяленню рэанімацыі Міёрскай ЦРБ. Асабіста Георгію Іванавічу Раманенку, Юрыю Баніфатавічу Цярэшку, Іі Іосіфаўне Каралевіч, Уладзіславу Алегавічу Белезікову. Усім медсёстрам, асабліва Святлане Мікалаеўне Мядзелец, санітаркам. Яны вельмі дапамаглі майму мужу Герасіму Віктаравічу Качаноўскаму, які трапіў у бальніцу ў вельмі цяжкім стане.

Няхай вас мінаюць гора і хваробы. Поспехаў у працы і шчыры дзякуй усім вам!

 

Ірына КАЧАНОЎСКАЯ,

вёска Мікалаёва.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта