Кровавый след

Кровавый след Дзень Перамогі гэта свята, якое сустракаюць са слязамі на вачах. Вайна пакінула крывавы след, сваім вогненна-смяртэльным крылом закранула амаль кожны дом, кожную сям’ю. Я яе равесніца, нарадзілася 22 чэрвеня 1941 года. У сям’і нас было сямёра, я самая малодшая. Вайна забрала траіх. У час бамбёжкі загінуў Ваня на ўласным двары (ён нарадзіўся ў 1937-ым), Аляксей загінуў у 1943 годзе, партызаніў на Віцебшчыне, пахаваны ў вёсцы Пацеенкі. Самы старэйшы Сяргей атрымаў сем раненняў, з куляй у галаве так і жыў, ніхто з хірургаў не ўзяўся аблегчыць яго мукі.

 

Магілу Аляксея Мілуна даглядаюць вучні Крукаўскай базавай школы. Шэфства пачынаецца ў 5 класе і працягваецца да 9-га. Школьнікі штогод разам з класным кіраўніком некалькі разоў наведваюць пахаванне, прыбіраюць, беляць, фарбуюць. Тут праводзяць зборы. У школьным музеі спецыяльны куточак расказвае аб жыцці Аляксея Мілуна. Тутэйшыя дзеці раней перапісваліся з маім старэйшым братам Міхаілам, а калі яго не стала, падтрымліваюць сувязь са мной, паведамляюць пра вучобу, жыццё, любімыя заняткі і мары.

 

Дружба гэта доўжыцца даўно, яе ініцыіруюць настаўнікі. Мяняюцца класы, мяняюцца і класныя кіраўнікі, а памяць захоўваецца. Яна пра вайну, пра загінуўшых за нашу Беларусь. Гэта канкрэтны патрыятызм, які на пастаянна прыпісаўся ў невялікай Крукаўскай школе. Я дзякую яе кіраўніцтву і мясцовым уладам, спачатку Чэраскаму, а цяпер Міёрскаму сельскім Саветам, гэта з іх падтрымкай устаноўлены помнік Аляксею Мілуну, яго магіла абнесена агароджай. Асаблівых слоў падзякі заслугоўваюць вучні Крукаўскай школы і іх бацькі за клопат пра пахаванне ў Пацеенках. Заўсёды разам з вучнямі класныя кіраўнікі Ніна Арцёмаўна, Ірына Францаўна, Вольга Генадзьеўна. Цяперашні класны кіраўнік 8 класа Дзмітрый Святаслававіч Радзіка прадаўжае школьную традыцыю і са сваімі вучнямі Маргарытай, Максімам, Алегам працягвае добрую справу, перапісваецца са мной. Я веру, што з гэтых дзяцей выраКровавый след
стуць маральна чыстыя, выхаваныя на лепшых традыцыях школы вучні. Зычу ўсім толькі міру, сонечнага дзяцінства і светлай будучыні.

 

Раіса МІЛУН, г. Мазыр.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.