Житель Миорского сельсовета снова пойман за рулем в алкогольном опьянении
gazeta 15-04-2025, 11:50 573 Пошта
Жителя Миорского сельсовета ранее дважды привлекали к уголовной ответственности за управление автомобилем в состоянии алкогольного опьянения. За такое же преступление ответил перед судом в третий раз.
Жыхара Міёрскага сельсавета раней двойчы прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення. За такое ж злачынства адказаў перад судом у трэці раз.
Першы раз па частцы 1 артыкула 3171 «Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап'янення, перадача кіравання транспартным сродкам такой асобе або адмова ад праходжання праверкі (агляду)» Сяргей (імя зменена) быў асуджаны ў 2016 годзе. Адбыў два месяцы арышту, заплаціў штраф у 150 базавых велічынь. На працягу пяці гадоў не меў права садзіцца за руль.
У 2019-м прыцягнулі да крымінальнай адказнасці па частцы 2 артыкула 3171. На гэты раз арышт доўжыўся тры месяцы, памер штрафу склаў 5 100 рублёў. Яшчэ на пяць гадоў падоўжылася забарона кіраваць транспартнымі сродкамі.
Зноў у стане алкагольнага ап’янення за рулём Сяргея затрымалі ў лістападзе 2024 года, у адносінах да яго была ўзбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 3171, якую разгледзелі ў судзе сёлета ў лютым.
– Цалкам прызнаў сваю віну, – адзначае намеснік пракурора Святлана Раманоўская і знаёміць з абставінамі разгледжанай крымінальнай справы: – У той вечар мужчына дома распіваў віно. Калі яно скончылася, вырашыў набыць яшчэ. Скарыстаўшыся тым, што сужыцельніца ўжо спала, дастаў з яе сумачкі ключы ад яе аўтамабіля, прыпаркаванага ў двары, і на ім скіраваўся ў адзін з магазінаў райцэнтра. Купіць віно паспеў, даехаць да дома – не. Спынілі супрацоўнікі ДПС, якія заўважылі, як ля магазіна садзіцца ў аўто мужчына з бутэлькамі спіртнога ў руках, і вырашылі разабрацца ў сітуацыі. Аўтамабіль спынілі, кіроўцу даставілі на медагляд, вынікі якога паказалі 1 праміле алкаголю. Як тлумачыла на судзе сужыцельніца Сяргея, яна забараняла яму карыстацца аўтамабілем, бо ведала пра яго судзімасць, сам ён да гэтага выпадку за руль яе аўто не садзіўся і ключы не браў.
Кіроўцу-парушальніка пакаралі абмежаваннем волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады і шэсць месяцаў, штрафам у 300 базавых велічынь, яшчэ на пяць гадоў пазбавілі права кіраваць транспартнымі сродкамі. Згодна з медыцынскім заключэннем, мужчына хварэе на хранічны алкагалізм. Суд прызначыў яму прымусовае лячэнне. Аўтамабіль вярнулі законнаму ўладальніку.
Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота для ілюстрацыі.