Са святамі!

Са святамі!

 

Вялікі выбар тавараў у параўнанні з мясцовай крамай і ветлівыя адносіны да кліентаў вылучаюць паштальёна нашай вёскі Наталлю Іосіфаўну Дубейка. Цешыць утульнасцю і асартыментам мясцовае паштовае аддзяленне, якім загадвае Ванда Мікалаеўна Кавалеўская. Віншуем гэтых жанчын з Новым годам! Жадаем здароўя і аптымізму і надалей таксама каб радавалі сваіх кліентаў.

Жыхары в. Лявонпаль.

ххх

Чулая і добрая, гэта пра намесніка начальніка РВПС Галіну Антонаўну Курыльчык. Шмат год яе ведаю і па якіх пытаннях звярталася, заўсёды яна прыходзіла на дапамогу. Вялікае чалавечае дзякуй выказваю ёй, за тое, што яна ёсць.

Віншую Галіну Антонаўну з Новым годам і жадаю шчасця, здароўя і поспеху ва ўсім.

Са святам рэдакцыю газеты! Росквіту і радасці!

Ніна ЛАБАЧОВА,

в. Галёнчына.

 

 

 

 

 

  

 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.