Халоднай парой асабліва цэнім цяпло. Як навакольнае, так і душэўнае. Дом пенсіянеркі з Дзісны Людмілы Іванаўны СТОМА сагравае печка, а душу – чалавечыя дабрыня і чуласць.
– Вельмі ўдзячна супрацоўніку Дзісненскага лясгаса Яўгену Вершалоўскаму. Пры яго дапамозе на маім падворку з’явіліся дровы, а значыць, у хаце зімой будзе цёпла і ўтульна, – гаворыць Людміла Іванаўна. – Уважлівы, прыстойны, добры чалавек. Такім лічу Яўгена Францавіча. Няхай ва ўсім яму спадарожнічае поспех, радуе здароўе, будзе сонечным і ўтульным надвор’е ў доме. Няхай будзе больш такіх людзей, тады і наш свет стане лепшым.
Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота для ілюстрацыі.