Авторизация
 

З вёскі Іст прыйшоў у рэдакцыю ліст ад Марыі Лапіцкай

 З вёскі Іст прыйшоў у рэдакцыю ліст ад Марыі Андрэеўны Лапіцкай. Піша пра цётку свайго мужа Марыю Канстанцінаўну Нарэйка.

 

– Нашай цётачцы Марыі Канстанцінаўне 14 лютага споўнілася 92 гады, – апавядае Марыя Андрэеўна. – Яна часта расказвае пра сваю нялёгкую долю. Калі па тэлевізары паказваюць хваляванні ў грамадстве, не разумее, чаго не хапае людзям. Жыццё ж цяпер такое сытае, багатае, лёгкае. Трэба шанаваць тое, што ёсць, і не ганіць сваю Радзіму.

 
Марыя Канстанцінаўна нарадзілася ў вялікай сям’і, дзе было сямёра дзяцей. У тры гады засталася без маці, глядзела ўнукаў бабуля. Яна шмат працавала і малых да працы прывучала. Усе завіхаліся і ў агародзе, і на полі, і ў хляве ля жывёлы. Марыя рана навучылася праць, вязаць і ткаць. Мясцовую школу наведвала толькі чатыры гады.

 
Вайну запомніла страхам. Па хатах хадзілі бандыты, забіралі ў вяскоўцаў адзенне, ежу, жывёлу. Пасля была разруха, неабходна было аднаўляць гаспадарку. Патрабаваўся лес, таму даводзіўся план лесанарыхтоўкі. Памерла бабуля, і старэйшую Надзю пакінулі гаспадыняй у хаце, а Марыю адправілі на лесанарыхтоўкі на Расоншчыну. Кватаравалі ў мясцовых, елі слаба, спалі на падлозе. Нягледзячы на бытавыя цяжкасці, план выканалі.

 
Потым разам з іншай моладдзю Марыю Канстанцінаўну накіравалі разбіраць завалы ў Полацк. Працавалі цяжка і шмат. Калі вярнулася на радзіму, яе забраў да сябе дзядзька, які жыў у Сачыўках. У яго хварэла жонка, неабходна была дапамога. Прыбірала ў хаце, гатавала ежу, спраўлялася з агародам, даіла карову. Хатняе масла насіла прадаваць за восем кіламетраў у Дзісну. За дровамі хадзіла на Іст. Лес стаў калгасным, таму даводзілася браць іх ноччу, каб ніхто не бачыў. Печ прапальвалі і ільнокастрой, якую таксаму прывозілі з Іста.

 
У 20 гадоў Марыя Канстанцінаўна выйшла замуж за суседа Віталя. Хутка яго забралі на чатыры гады ў армію. Служыў у Карэла-Фінскай ССР вадзіцелем, вялі дарогу. За добрую службу яму прадаставілі водпуск на дзесяць сутак. У 1950-м у сям’і якраз на Яна нарадзіўся сынок, якога назвалі Ванем. Праз год маці выйшла на работу, а малога стала глядзець свякроў. Каб нічога не здарылася, прывязвалі вяроўкай за ножку да ложка.

 
Жанчына працавала ў калгасе. За працадні восенню давалі гірсу (недаспелае зерне разам з рэшткамі траў). Хлеб з яго не ляпіўся, ды і мала было. Жылі са свайго агарода, трымалі карову. Сена касілі на полі, дзе вырвалі лён. Даводзілася ноччу красці салому ў калгасе.
У 1954 годзе Віталь вярнуўся з арміі, вырашылі ўзводзіць хату. Яго бацька аддаў маладым зруб. А ў 1998-м атрымалася так, што іх прымусілі прыватызаваць сваю ж хату, якую будавалі самастойна, палівалі потам, дзе зараблялі крывавыя мазалі і пражылі больш за 40 гадоў.

 
У 1955-м нарадзілі двайнят-сыночкаў. Муж працаваў ад цямна да цямна, а жонка гадавала малых і спраўлялася з вялікай гаспадаркай: каровай, свіннямі, авечкамі, курамі. Калі тыя падраслі, пайшла на ферму вартаўніком. Ноччу гаспадарыла там, а днём – дома. Потым уладкавалася тэхнічным работнікам у школу, аднак працы менш не стала. У 4.00 ішла цепліць печы ў трох будынках, а іх было дзевяць. Класы мыла два разы ў дзень: перад урокамі і перад групай падоўжанага дня. У сталовай мыла посуд пасля абеду. Прыбіралі прышкольную тэрыторыю, рэзалі дровы двухручкай, працавалі на агародзе, наводзілі парадак ва ўстанове да новага навучальнага года.

 
Нялёгкая праца не пашкадавала здароўе – не вытрымалі рукі. Перажыла аперацыю ў Віцебску, пасля доўга лячылася. Пахавала мужа і старэйшага сыночка.

 
І на пенсіі Марыя Канстанцінаўна не сядзела як пані. Трымала вялікую гаспадарку, якая аднімала шмат часу і сіл. Адпачывала толькі за спіцамі, усім вязала рукавіцы, пальчаткі, шкарпэткі, світары. Ужо некалькі гадоў няма сілы ў руках, але не маркоціцца і не скардзіцца.
Моцнага здароўя, увагі і клопату ад родных людзей, дабра і павагі ад акружаючых.

 

Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 апреля 2021
Георгий, Григорий, Ефим

Именины 14 апреля 2021
Ефим, Иван, Макар, Сергей, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта