Теплый привет шлют работникам БСД в Дисне благодарные пациенты

 З бальнічнай палаты шлюць цёплае прывітанне супрацоўнікам Дзісненскай БСД удзячныя пацыенты.

– Ад усяго сэрца хочам сказаць «Вялікі дзякуй!» дзісненскім медыкам за прафесіяналізм, добры догляд, чулыя адносіны, – гавораць яны.


У розных населеных пунктах пражываюць Людміла Бабінская, Валянціна Парадня, Зоя Швядко і Зоя Крот – у бальніцы апынуліся ў адной палаце. Радуюцца, што разам з лячэннем атрымліваюць цеплыню і клопат медработнікаў.


Перадаюць шчырую ўдзячнасць урачам Тамары Лінтоўскай і Дар’і Жабёнак, медыцынскім сёстрам Галіне Шафранскай, Зоі Студан, Ніне Езубковіч, Таццяне Бельскай, Алене Зімніцкай, Славе Наркевіч і ўсяму абслугоўваючаму персаналу.

Фота для ілюстрацыі.

Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.