Авторизация
 

Доўгая дарога да могілак. Чытачы просяць разабрацца з праблемным пад'ездам да святога месцы ў Дрыгучах

 У рэдакцыю патэлефанавала жыхарка Пастаўскага раёна Наталля Данілава. Прычынай звароту стала нязручная дарога да могілак у Дрыгучах, дзе ў мінулыя выхадныя яна наведвала магілу маці.

 – Прамога даезду да могілак няма. Машыну мы пакінулі ў вёсцы ля будынка былой школы і скіраваліся пешшу. Шлях заняў хвілін дваццаць. Месцамі дарога вельмі разбітая. Не выклікае даверу пераход праз ручай. Не ведаю, як яго адольваюць людзі пажылога ўзросту. Трэба помнік на мамінай магіле памяняць, а як што давезці, не зразумела, – расказвае Наталля Антонаўна. – Ля могілак карціна таксама непрывабная. Бачна, што даўно не вывозілі смецце. Кантэйнер стаіць перапоўнены.
У пацвярджэнне сваіх слоў Наталля даслала фотаздымкі.


 За каментарыямі рэдакцыя звярнулася да старшыні Туркоўскага сельсавета Пятра Ціхановіча. Ён патлумачыў, што смецце з могілак у Дрыгучах двойчы на год – вясной і восенню – вывозіць камунальная служба. Чарговы рэйс запланаваны на другую палову мая. Кожны год вясной на могілках праходзяць суботнікі з удзелам мясцовага насельніцтва. Што да дарогі, то яе абслугоўвае ДРБУ № 203. Калі падсохне, пройдзе грэйдар. Зрабіць пад’езд з палепшаным дарожным пакрыццём у службы няма магчымасці.


Падрыхтавала
Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 341
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 543
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 179
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 124
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 573
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 699
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 июля 2020
Алексей, Аркадий, Василий, Иван, Константин, Кузьма, Лев, Павел, Петр, Тихон, Ангелина

Именины 13 июля 2020
Андрей, Григорий, Иван, Матвей, Михаил, Петр, Степан, Тимофей, Фаддей, Дина, Яков, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта