Авторизация
 

Уважлівы і граматны доктар з Міёр

 Міярчанін Анатоль Кручанкоў лічыць, што трэба заўважаць пазітыў вакол сябе, быць удзячным людзям за іх працу. Пенсіянер патэлефанаваў у рэдакцыю, каб сказаць добрыя словы ў адрас урача Міхаіла Лысенкі.

– Сталі непакоіць ногі. Прыйшоў на прыём да хірурга Міхаіла Лысенкі. Доктар уважліва мяне выслухаў, накіраваў на абследаванне. Пасля паставіў дыягназ – атэрасклероз сасудаў ніжніх канечнасцей. Прапісаў лекі, патлумачыў, як іх прымяняць, – расказвае Анатоль Аляксеевіч. – Я пачаў выконваць усе рэкамендацыі доктара. На восьмы дзень ногі сталі, як у маладога. Вельмі ўдзячны ўрачу, што прызначыў эфектыўнае лячэнне. Мне даводзілася бываць ва ўстановах аховы здароўя ў іншых гарадах. Для сябе адзначыў, што ў нашай міёрскай паліклініцы найбольш адчуваецца клопат медыкаў пра хворых.

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2021
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта