Авторизация
 

Цёплыя словы ўзмёнскаму калектыву "Мазаіка" шлюць з Верхнядзвінска

 Ліст удзячнасці прыйшоў у рэдакцыю з Верхнядзвінскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Таццяна Нікіфарава шле цёплыя словы калектыву «Мазаіка» Узмёнскага СДК.

«Дзякуй за свята! Гэтыя словы разам з захопленымі водгукамі мы адрасуем удзельнікам дзіцячага калектыву «Мазаіка» Узмёнскага сельскага Дома культуры. У пачатку сакавіка дзеці выступалі ў нашым Верхнядзвінскім ТЦСАН са святочнай праграмай для грамадзян пажылога ўзросту, – распавядае Таццяна Анатольеўна. – Прапанову пра гэтую маленькую гастроль мы зрабілі юным артыстам загадзя, бо ведалі – ім ёсць што паказаць. І вось – зала ўпрыгожана, рады запоўнены гледачамі, на сцэну выхо- дзяць дзеці, якія цэлую гадзіну будуць радаваць і здзіўляць.


У цікава складзеным сцэнарыі чаргаваліся песні, эцюды, вершы, мініяцюры. І ўсё гэта – таленавіта, ярка, дынамічна, з арыгінальнымі атрыбутамі да кожнага нумару. Вялі свята таксама юныя артысты. Кожны з іх аб’яўляў нумар вершаванымі радкамі.
Вялікую павагу выклікалі арганізаванасць і адказнасць дзяцей, іх сяброўскія адносіны і ўзаемная падтрымка. Такая зладжаная работа магчыма толькі ў сапраўдным творчым калектыве.


У фінальнай песні, якую дзеці спявалі ўсе разам, прагучалі такія радкі:
Бывает же везение! Нашли мы настроение,
Когда с друзьями вместе пошли его искать.


Мы вельмі спадзяёмся, што станем добрымі сябрамі з гэтымі таленавітымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі. Як важна адчуць нябачную сувязь пакаленняў у атмасферы дабрыні, шчырасці і павагі. Выступленне завяршылі доўгія апладысменты, словы ўдзячнасці, заслужаныя кампліменты, просьбы прыязджаць яшчэ.


Шчыра дзякуем кіраўніку калектыву – сапраўднаму педагогу і граматнаму спецыялісту Аксане Сушко і яе артыстам Мацвею Рогачу, Паліне і Аляксандры Лясных, Ганне Матэленак, Вікторыі Мацюк, Дзянісу і Віталю Дзямідам, Ганне Няпомняшчай. Жадаем новых творчых поспехаў!»

Фота прадаставіла Таццяна НІКІФАРАВА.
Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 609
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 381
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 552
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 572
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 904
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта