Авторизация
 

Удзячнасці медыцынскім работнікам з Міёр

 Жыхарка райцэнтра Нона Саркісян выказвае ўдзячнасць міёрскім медыкам.

– Я раней тэлефанавала ў рэдакцыю, каб падзякаваць медработнікам. Хачу зрабіць гэта яшчэ раз, – гаворыць пенсіянерка. – Не так даўно зноў трапіла ў бальніцу. Сэрца падводзіць. Нашы медыкі мяне выратавалі. Вялікі дзякуй персаналу рэанімацыйнага і хірургічнага аддзяленняў, іх загадчыкам – Георгію Раманенку і Івану Гарбачову. Прыходзіла пацікавіцца маім самаадчуваннем галоўны ўрач Алена Сівая. Дзякуючы ўважлівым медыкам, мне стала значна лепш.

За прафесіяналізм, уважлівасць і клопат жыхар вёскі Наўгароды Норберт Беразоўскі дзякуе мясцоваму фельчару Таццяне Пракопчык.
– Мы з жонкай людзі пажылыя. Часта звяртаемся на ФАП па медыцынскую дапамогу і заўсёды яе атрымліваем, – расказвае Норберт Пятровіч. – Наш фельчар Таццяна Анатольеўна штораз уважліва выслухае, дасць патрэбныя рэкамендацыі. Яна не лічыцца са сваім вольным часам, з выхаднымі. Гатова ў любы момант прыйсці на дапамогу. Удзячны ёй за ўсё. Жадаю добрага здароўя і ўсяго самага лепшага.

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 418
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 296
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 616
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 811
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 589
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 636
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 755
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 сентября 2020
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Именины 22 сентября 2020
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта