Авторизация
 

Прыемныя моманты надоўга застаюцца ў памяці

 Неяк у невялікай кампаніі мы ўспаміналі пра сустрэчы, якія пакінулі добры след. Праходзяць гады, дзесяцігоддзі, а прыемныя стасункі не забываюцца.

Было гэта даволі даўно. Мне пашанцавала трапіць на прыём да ўрача-тэрапеўта Людмілы Прышчэп. Яна ўважліва выслухала мае скаргі на здароўе, адправіла на аналізы. Атрымаўшы квіток з вынікамі, растлумачыла кожны паказчык. Выпісаўшы лекі, параіла, калі і як найлепш іх прымаць. Такога чулага ўрача не часта сустрэнеш.


Уразіла яшчэ адна сустрэча. Калісьці маладзенькай дзяўчынай ехала я на аўтобусе Полацк – Магілёў на сесію. Тады аўтобусы ішлі паўнюткія, не такія, як цяпер. На прыпынку зайшоў мужчына гадоў за 60. Мне сорамна было сядзець, вырашыла саступіць яму месца. Той, падзякаваўшы, горда адказаў:
– Я мужчына. Павінен саступаць месца жанчыне. Нават такой маладзенькай, як Вы.


Зусім нядаўняя прыемная сустрэча. Ездзіла ў Міёры на прыём да ўрача. За рэцэптам зайшла ў аптэку «Добрыя лекі». Назва адпавядае. Стоячы ў чарзе, назірала, як працуе аптэкар. Такую сардэчную ўвагу да пакупнікоў бачыла ўпершыню.
Добрыя сустрэчы аздабляюць наша жыццё прыемнымі ўспамінамі.

Фота для ілюстрацыі.
Марыя ЛАПІЦКАЯ, пенсіянерка, в. Іст.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 070
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 252
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 889
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 177
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 639
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 395
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 532
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 февраля 2020
Антон, Аркадий, Василий, Геннадий, Герман, Григорий, Иван, Марк, Петр, Порфирий, Прохор, Анна, Валентина, Галина, Карп, Семен

Именины 22 февраля 2020
Василий, Геннадий, Иван, Иннокентий, Петр, Тихон

Госці краін

free counters
Партнеры сайта