Авторизация
 

Вяртацца з жураўлямі ў родны край. Павіншаваў з юбілеем Міёрскі раён наш зямляк Уладзімір Пучынскі

 Кожны з нас, народжаных тут, дзе б ні апынуўся, у якіх далёкіх краях, – вяртаецца на Мёршчыну, дзе роднае ўсё: дом і двор, сцежка і дарога, дрэвы і кветкі… знаёмыя і сябры – землякі.

Жураўлі на Палессе ляцяць, спяваецца ў вядомай песні. Але мы ведаем, што жураўлі на Ельню вяртаюцца, што на Мёршчыну свае маршруты пракладалі стагоддзямі – сабе і нашчадкам.

Апошнім часам пачалі часцей скарыстоўваць словазлучэнне «малая радзіма», яно набыло новыя асацыяцыі. Не забыцца б толькі, што на гэтай нібыта малой радзіме мы нарадзіліся. Былі маленькімі, а яна ўга якая вялікая – сцежкі даўгія! палі шырокія! дрэвы высокія! лясы прасторныя! роднае паселішча за дзень не прайсці! Тут мы ўзрасталі, розуму-ведаў набіраліся, тут шлях у жыцці абіралі. Як тыя маладзенькія журавелькі ці буслікі – на крыло станавіліся. Значыць, не малая радзіма нашая – уся Мёршчына, маё мястэчка Лявонпаль, нечыя Язна ці Узмёны, Пераброддзе ці Папшулі…
Віншую жыхароў Мёршчыны з 80-годдзем раёна. Віншую і адзін з найстаражытных гарадоў Беларусі Дзісну, якая тады ж стала раённым цэнтрам, але з часам пазбавілася такога статусу. Кожнаму – быць самому кавалём свайго шчасця! А раённы цэнтр, думаецца, неўзабаве верне сваю адвечную назву – назву, якую продкі пакінулі нам.


Памятайма векавую, тысячагадовую спадчыну, шануйма і памнажайма, каб пакінуць нашчадкам шчодрую Зямлю, а не тэрыторыю, некалі багатую на падзеі і традыцыі. Каб ад снягоў і сцюжаў сюды вяртацца з жураўлямі.

Фота з архіва аўтара.

Уладзімір ПУЧЫНСКІ, ураджэнец мястэчка Лявонпаль, жыхар Раўбічаў,

намеснік галоўнага рэдактара «Краязнаўчай газеты».

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 070
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 252
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 889
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 177
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 639
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 395
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 532
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 февраля 2020
Антон, Аркадий, Василий, Геннадий, Герман, Григорий, Иван, Марк, Петр, Порфирий, Прохор, Анна, Валентина, Галина, Карп, Семен

Именины 22 февраля 2020
Василий, Геннадий, Иван, Иннокентий, Петр, Тихон

Госці краін

free counters
Партнеры сайта