Авторизация
 

Атмасфера цяпла лунала ў сацыяльным прытулку ў Дзісне

 Навагоднія святы – пара, калі хочацца верыць у цуды і ствараць іх самім. Атмасфера казкі, дабрыні і цяпла напоўніла святочныя дні ў дзіцячым сацыяльным прытулку.

Цікавае свята «Весела, дружна сустрэнем Новы год» ладзілі для выхаванцаў супрацоўнікі прытулка. Разам з Дзедам Марозам, Снягуркай і Бабай Ягой дзеці танчылі ля елкі, спявалі, гулялі. За гэтым назіралі бацькі.
У пераднавагоднія дні прытулак акружылі ўвагай сябры. Канцтавары для дзяцей перадалі вучні Сіцькоўскай і Чапукоўскай школ. Дзісенскія школьнікі завіталі з падарункамі і святочнай праграмай «Навагодняя тусоўка».


Прыгажуню-елачку і сюрпрызы ад Дзісенскага лясгаса прынёс сапраўдны Дзед Мароз.
Прывезлі падарункі і гуманітарную дапамогу супрацоўнікі раённых аддзелаў унутраных спраў і Следчага камітэта.
Святочнае прадстаўленне «Навагодняя казка «Церамок па гараскопе» падрыхтавалі для выхаванцаў дзісенскі філіял аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і суправаджальнага пражывання і аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН. Яшчэ адну цікавую праграму прадставіў райкам БРСМ.


Запрасіў на свята выхаванцаў прытулка санаторый «Расінка», адтуль таксама вярнуліся з падарункамі.
Атрымалі сюрпрызы ад індывідуальных прадпрымальнікаў Васіля Красікава і Аляксандра Лінтоўскага. Навагоднія касцюмы падарыла дзецям Людміла Казлоўская.
Усім выказваем шчырую ўдзячнасць за ўвагу, міласэрнасць і дабрыню.

Фота для ілюстрацыі.

Віктар ВЯЛЬ, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта