Авторизация
 

Ўдзячныя сацыяльным работнікам жыхары Міёршчыны

 Падапечныя сацыяльнага работніка Іны СУШКО ўдзячны ёй за дабрыню, увагу і клопат.

Што трэба, зробіць у тэрмін і без напамінаў. Абед прыгатуе, падлогу памые, смецце вынесе. Свае абавязкі выконвае бездакорна. Такую характарыстыку даюць Іне Віктараўне яе падапечныя. Іх восем, жывуць у Міёрах. Кожнаму хапае ўвагі і добразычлівасці.
Свайму сацработніку жадаюць моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, пазітыўнага настрою. Няхай у новым годзе ёй шчасціць на прыемныя моманты і добрых людзей.

Добразычлівая, старанная, аптымістычная – так апісваюць сацыяльнага работніка падапечныя з вёсак Цвеціна і Малінаўка.

Расказваюць, вельмі рады таму, што пра іх клапоціцца Ія Яленская. Са сваімі задачамі сацработнік спраўляецца якасна і ў тэрмін. У дамах падапечных заўжды акуратна і цёпла, хапае прадуктаў у запасе. Добразычлівая і аптымістычная Ія Мікалаеўна ўмее падтрымаць, узбадзёрыць.
Падапечныя віншуюць яе з Новым годам, з прафесійным святам. Жадаюць моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, дабрыні і ўтульнасці.

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 апреля 2021
Никита

Именины 15 апреля 2021
Георгий, Григорий, Ефим

Госці краін

free counters
Партнеры сайта