Авторизация
 

"Пра ўсё пачытаць цікава!" Гэта самы папулярны адказ нашых падпісчыкаў на пытанне, чым вабіць раённая газета "Міёрскі навіны"

 Для навагодняга настрою – стракатыя шапачкі, для пачастункаў – мандарыны і цукеркі, для рэкламы – нумары «Міёрскіх навін», для прыемных зносін – усмешкі і добры настрой. У такой экіпіроўцы супрацоўнікі раённай газеты скіраваліся на вуліцы райцэнтра, каб бліжэй пазнаёміцца са сваімі чытачамі – цяперашнімі і будучымі.

«А можна
Ігара пацалаваць?!»

Наш рэдакцыйны дэсант высаджваецца ля магазіна «Ніка». Прахожыя адразу звяртаюць увагу на кампанію ў навагодніх шапачках, з вялікім чырвоным мехам і стосам газет. Падыходзім да дзвюх жанчын, што гутараць непадалёку. Прадстаўляемся, цікавімся, ці знаёмы яны з раённай газетай.
– Раней выпісвалі, цяпер не, – адказваюць.
Уручаем некалькі нумараў для азнаямлення, частуем мандарынамі і цукеркамі.


 – Пастаянна выпісваю раённую газету, – расказвае міярчанка, якую спынілі на ганку магазіна. – Што найбольш падабаецца? Нават не задумвалася, шмат цікавага.
Пастаяннай чытачцы ўручаем ласункі.


– Пару гадоў як падпісалася на раёнку, – гаворыць наступная субяседніца. – З газеты даведваюся пра падзеі, што адбываюцца ў нашым горадзе і раёне. Хацелася б, каб з’явілася старонка для дзяцей. Маёй дачушцы-школьніцы гэта было б цікава.
Па пешаходным пераходзе да нас спяшаецца жанчына. Рада пазнаёміцца з карэспандэнтамі выдання, якое пастаянна чытае.
– Асабліва Кацю люблю. А яшчэ Ігара Матэленка матэрыялы падабаюцца, – заўважае падпісчыца. – Дык гэта вы і ёсць? Прыемна! Ой, а можна я і Ігара пацалую?!


 Браслаўчанам газета ў навінку,

а міярчанам добра знаёмая

На плошчы ля РДК заўважаем мужчынскую кампанію. Ідзём знаёміцца.
– Мы не мясцовыя – з Браслава. А газету вашу пачытаем, калі можна.
Кожнаму дорым па некалькі экземпляраў і крочым на вуліцу Дзяржынскага. Тут ажыўлены рух.


 Адразу пазналі Уладзіміра і Кацярыну Рачыцкіх. З супрацоўнікам РАНС не раз скіроўваліся ў прафілактычныя рэйды. Маладая сям’я ўдзельнічала ў нашым фотаконкурсе «Вясельны картэж».
– Газету чытаем, пастаянна выпісваем, – гавораць яны. – Усё цікава: і матэрыялы на розныя тэмы, і рэклама.


Яшчэ адны знаёмыя – сям’я Святаслава і Таццяны Шамшуроў. Пра міліцыянера, які прыгожа спявае і грае на гітары, расказвалі на старонках выдання. Разам муж і жонка ўдзельнічаюць у аглядах мастацкай творчасці. Выступаюць за Наўгародскі СДК, якім загадвае маці Таццяны. За мясцовымі навінамі і падзеямі яны сочаць у сацыяльных сетках. Для параўнання ўручаем друкаваныя экземпляры.


 Настаўнік СШ № 2 і саліст раённага Дома культуры Сяргей Філіпаў – таксама сярод герояў публікацый і ў ліку пастаянных падпісчыкаў.
– Бацькам раённая газета прыходзіць, і для сябе выпісваю, – кажа чытач. – Перш-наперш цікавяць навіны культуры, бо мне гэтая сфера блізкая. Пра іншыя падзеі ў раёне трэба ведаць. А хто пра іх раскажа, як не родная газета.


Бібліятэкар Вольга Федуковіч заўважыла, што ёй больш падабаецца чытаць нас у сацсетках. Там і фотаздымкаў больш, і ўсе каляровыя, і новая інфармацыя аператыўней публікуецца. Між тым у паштовай скрыні пастаянна з’яўляецца свежы друкаваны нумар раёнкі.

 Ласункі разышліся,
газеты засталіся

Калі скіраваліся на Камуністычную, у мяшку засталася ўсяго трэць пачастункаў, а стос газет пахудзеў толькі напалову. У большасці гараджан нумары «Міёрскіх навін» дома ёсць. Хто газету не выпісвае, бярэ пачытаць у сваякоў ці сяброў. Моладзь сочыць за публікацыямі ў сацсетках.


  Крытыкі не пачулі. Чытачы адзначалі разнастайнае тэматычнае напаўненне, эстэтычнае афармленне, шматколернасць. Ім цікава знаёміцца з падзеямі на Міёршчыне і не толькі, бачыць на старонках выдання сваіх родных, сяброў, калег, знаёмых. Прагучала заўвага, што стала менш матэрыялаў на беларускай мове. Былі скаргі наконт кошту газеты. Раілі дабавіць кулінарных рэцэптаў, карысных парад. Прапановы ўлічым.


 Удзячны нашым чытачам і падпісчыкам за падтрымку і пазітыў. Спадзяёмся, у новым годзе кола сяброў раённай газеты яшчэ больш пашырыцца.
Заставайцеся з намі! Далучайцеся да нас!

Фотаматэрыял аўтара і Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Именины 16 мая 2021
Викентий, Николай, Павел, Петр, Тимофей, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта