Авторизация
 

Падзяку даслалі з Міёрскага сельсавета

 Жыхары вёсак Грэцкія і Ліпаўка Міёрскага сельсавета ўдзячны работніку паштовай сувязі Сяргею ГУЛЬКО за якаснае абслугоўванне.

 

– Уважлівы, добразычлівы, у дом заўсёды з усмешкай заходзіць, – характарызуе паштавіка пенсіянерка з Грэцкіх Ала Феафанаўна Шэнда. – Машына Сяргея нібы магазін на колах. Багата розных тавараў. Заяўкі нашы заўсёды выконвае. Уся вёска задаволена яго работай. Калі даехаць да Грэцкіх не праблема, то да суседняй Ліпаўкі ў дрэннае надвор’е па разбітай дарозе дабрацца складана. Між тым дзве жыхаркі вёсачкі таксама чакаюць паштавіка. І ён не падводзіць.


Вяскоўцы жадаюць Сяргею Гулько лёгкіх шляхоў, поспехаў на працы, здароўя і дабрабыту.

Фота для ілюстрацыі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Именины 16 апреля 2021
Никита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта