Авторизация
 

Лісты ад віцябчанкі і з Забалоцця

 Дабрыня ажыццявіла мару

Днямі атрымалі ліст ад віцябчанкі Генуефы Гіляраўны Андруковіч. Яе малая радзіма – вёска Снегі Новапагосцкага сельсавета. Тут пахаваны бацькі. Нядаўна наведала могілкі. У гэтым пажылой жанчыне дапамагла старэйшына вёскі Ядвіга Андруковіч. Дзякуе ёй праз пісьмо і расказвае сваю гісторыю.

«ПАСЛЯВАЕННЫ час – гэта імкненне выжыць у нечалавечых умовах. Я з сёстрамі і братамі паехала на заробкі спачатку ў Карэлію на лесапавал, затым у Латвію. Сёстры там і засталіся. А я з братамі ў 1962 годзе пераехала ў Віцебск, бліжэй да родных мясцін. І цяпер тут жыву.


Раз на год з братамі прыязджала ў родную вёску, каб наведаць могілкі, прывесці ў парадак пахаванне бацькоў.


Час хуткаплынны. Пайшлі з жыцця мае браты і сёстры. Я засталася адна. Мне 93 гады, інвалід, рухаюся з дапамогай хадуноў. 
У ДУШЫ зарадзілася мара: пабываць на малой радзіме, наведаць у апошні раз могілкі, развітацца з роднымі. Вось і звярнулася да Ядвігі Андруковіч. Яна аказалася вельмі чулай і камунікабельнай жанчынай. Дарога да могілак была абкошана. Транспарт падрыхтавалі, бо наша легкавая машына, на якой прывёз пляменнік, не можа прайсці па такой дарозе.


Мару сваю я ажыццявіла. На душы стала лёгка і цёпла. Здавалася, што мне не 93, а ўсяго толькі 53 гады.
Вельмі рада, што ў маёй любімай вёсцы Снегі ёсць такая надзейная, клапатлівая і міласэрная жанчына. Жанчына з вялікай літары.
Ядвіга Вацлаваўна! Твая знешняя прыгажосць адпавядае ўнутранай. Жадаю і далей заставацца такой: добрай, мілай, чулай».

Шлях да Бога з чалавечай дапамогай

Ліст удзячнасці кіраўніку ВУПКУ «Міёрскі» Васілю Міхалківу ад жыхароў Забалоцця даслала Альдона Сіўко.

«Мы, хрысціяне, спажываем нябесны хлеб, ідзём у касцёл. Усім хочацца быць на фэсце. А як? Машыны не ва ўсіх. Ды і большасць жыхароў у сталым узросце, – распавядае аўтар. – Вырашылі ў гаспадарцы папрасіць аўтобус, каб з дальніх вёсак на фэст з’ездзіць. Наш кіраўнік Васіль Дзмітрыевіч Міхалкіў адказаў: «Гэта для Бога. Бярыце і едзьце».


Праз час другое вялікае свята – Божае Цела. Зноў на тэлефон. Едзьце! Толькі маленькая няўдача – аўтобус зламаўся ў дзень паездкі. Дырэктар знайшоў выйсце. Накіраваў легкавыя аўтамабілі і сам у касцёл павёз. Людзі вельмі рады.  Удзячны Пану Богу, што праз рукі чалавечыя пабывалі ў касцёле».

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 394
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 80 600
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 59 663
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 851
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 574
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 105
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 161
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 августа 2019
Вячеслав, Роман, Афанасий

Именины 22 августа 2019
Алексей, Антон, Григорий, Дмитрий, Иван, Леонтий, Макар, Матвей, Петр, Самуил, Юлиан, Ирина, Маргарита, Мария, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта