Авторизация
 

Тое, што тавары дастаўляюцца ў самыя аддаленыя вёсачкі, вельмі зручна, асабліва для пенсіянераў, якім за 70. У аўторак і пятніцу аўтамагазін праз Гараўцы, Вянужу, Навінцы, Бяляны, Барсучыну едзе да нас у Брушкі. Нягледзячы на тое, што наша вёска не першы пункт прыбытку, тавараў нам заўсёды хапае. Асартымент у аўтамагазіне багаты, можна зрабіць папярэднія заяўкі.

Прадавец Аляксандр Рышардавіч Блажэвіч ведае кожнага кліента ў твар, калі хто спазніцца ці захварэе, заўсёды пацікавіцца, чаму чалавек не прыйшоў. Хвалюецца ён, каб нікога не пакінуць без хлеба. Заўсёды ветлівы, у добрым настроі. Мы шчыра задаволены яго працай. Ведаем, што нялёгка даводзіцца прадаўцу аўтамагазіна, асабліва зімой з-за снегападаў, завеяў. Нарэдка і снег шуфлем раскопваў, дзе не ішлі колы аўтамагазіна. Аднак ніколі не пакінуў нас без хлеба. Мы шчыра ўдзячны яму за гэта і жадаем моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў у нялёгкай працы.

З павагай А. ШАМАЙКА, Л. КРАСОЎСКАЯ, Э. ПАНКРАТАВА, А. ШАЎЛЮГА, Ф. ШАСТАК.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта