Галоўная > Наш гонар > На "Дажынкі"

На "Дажынкі"


20-09-2014, 16:24. размясціў: gazeta

Наш раён на абласным свяце "Дажынкі" ў Гарадку будзе прадстаўляць вадзіцель ААТ "Узмёнскі край" Дмітрый Канстанцінавіч Белавус. Ён працуе на вялікагрузным МАЗе і за час ўборкі перавёз ад камбайнаў 2831 тону зерня, у сваёй катэгорыі заняў другое месца ў вобласці.

Дырэктар гаспадаркі А.М. Матэленак характарызуе вадзіцеля як выдатнага прафесіянала, стараннага работніка, гаспадарлівага чалавека. Яму 47 гадоў, увесь час працуе ў гаспадарцы. Пасля заканчэння адзін сезон быў заняты на гусенічным трактары, а пасля арміі адразу перасеў на грузавы аўтамабіль. Спачатку вадзіў ГАЗ-53, потым ЗІЛ, а вось цяпер яму падуладны МАЗ. На ім перавозіць усё, што патрэбна ў гаспадарцы. Штогод удзельнічае ва ўборцы і дабіваецца нядрэннях вынікаў сярод такіх жа выдатных вадзіцеляў. А калі на пэўны час даводзіцца па нейкай прычыне паставіць машыну ў гараж, неадкладна перакваліфікуецца ў будаўніка ці качагара.

Дзмітрый Канстанцінавіч стараннны і адказны ва ўсім. Разам з жонкай, якая працуе намеснікам галоўнага бухгалтара сельгаспрадпрыемства, трымае вялікую асабістую падсобную гаспадарку, клапоціцца пра парадак на падвор'і.

Свае лепшыя чалавечыя якасці бацькі перадалі сыну, ён электраманцёр у раёне электрасетак.

Леанід МАТЭЛЕНАК.


Вярнуцца назад