Авторизация
 

Жанчына года

Женщина годаЖанчына года ў сістэме аграпрамысловага комплексу

З добрым настроем

Ірына Іванаўна Анашка 34 гады працуе аператарам машыннага даення ў ААТ "Пад'ельцы". Штодзённа завіхаецца ля кароў на МТФ "Матулева". У дадатак да асноўнай работы выконвае абавязкі загадчыцы фермы. Некаторыя, бачачы яе старанне, здзіўляюцца: шчыруе, нібы на ўласным падворку!

Летась Ірына Іванаўна атрымала ад кожнай каровы па 5192 кілаграмы малака. Не выпадкова калектыў сельгаставарыства вылучыў яе на прысваенне звання "Жанчына года Міёршчыны". Гэта чалавек аўтарытэтны не толькі ў рабочым калектыве, але і ў гаспадарцы. Сціплая, жыццярадасная, працавітая, прыветлівая. З ёй лёгка вырашаць усе рабочыя пытанні.

У Ірыны Іванаўны шмат Ганаровых грамат за сумленную працу. Прысвоена званне "Майстар жывёлагадоўлі першага класа". Ахвотна дзеліцца прафесійным вопытам з маладымі работнікамі.

 — Ірыне Іванаўне можна паставіць выдатную адзнаку не толькі за прафесійную дзейнасць, але і за сям’ю, — прыкмячаюць у адміністрацыі ААТ "Пад'ельцы". — Добрая гаспадыня, клапатлівая жонка, любячая маці і бабуля.

Малодшы сын Дзмітрый працуе ў ПМК-55. Старэйшы Яўген жыве ў абласным цэнтры, ваенны. Абодва жанатыя. Улічваючы занятасць бацькоў, сыны з сем'ямі самі стараюцца часцей наведваць іх. І гаспадыня дома заўсёды сустракае дзяцей і ўнукаў гасцінна.

На пытанне, што з'яўляецца ў яе жыцці галоўным, не задумваючыся адказвае:

 — Сям’я і праца, — на гэтым усё грунтуецца.

 

Жанчына года ў сістэме аграпрамысловага комплексу

З мудрасцю і спакоем Женщина года

На ААТ "Міёрскі мясакамбінат" Святлана Мікалаеўна Панізнік працуе з 2007 года і за гэты час заваявала павагу калег і кіраўніцтва. Пра яе адгукаюцца як пра сціплага, добрага, шчырага, жыццярадаснага і аптымістычнага чалавека. Прыйшла сюды ў якасці апаратчыцы вытворчасці харчовых тлушчаў 3-га разраду, і ўжо праз год, дзякуючы жаданню і ўменню праявіць сябе ў прафесіі, атрымала 4-ты разрад. Аднак на гэтым дзейная натура не спынілася, і, па ўласнай ініцыятыве засвоіўшы шэраг сумежных прафесій, жанчына была пераведзена разборшчыкам субпрадуктаў, дзе працуе і зараз.

Дарэчы, Святлане Мікалаеўне ўдалося падтрымаць і прадоўжыць сямейную традыцыю — на мясакамбінаце таксама працуюць яе маці і брат. Сям'ю работніца не пасароміла — сумесна з брыгадай яна на сваім участку на працягу трох год выконвала нормы выпрацоўкі на 130% працэнтаў, за што была неаднаразова адзначана кіраўніцтвам.

Акрамя працоўных дасягненняў, Святлана Мікалаеўна можа пахваліцца і цудоўнай сям'ёй. Разам з мужам Алегам Генадзьевічам яны выхоўваюць двух сыноў. Старэйшы Сяргей зараз праходзіць тэрміновую службу ў спецназе, а малодшы Кірыл вучыцца ў трэцім класе і радуе бацькоў творчымі памкненнямі — займаецца ігрой на баяне.

Сваімі мужчынамі яна вельмі ганарыцца, любіць пастаяць ля пліты, каб парадаваць іх смачненькім. Захапляецца кветкамі, таму ўвесну і летам ля хаты расцвітае сапраўдны батанічны сад. На пытанне, ці дапамагаюць родныя даглядаць клумбы, жанчына, усміхаючыся, адказвае, што гэта выключна яе абавязак. Сям'ёй выбіраюцца на прыроду за грыбамі і ягадамі, ці проста адпачыць.

 — Галоўнае для любой жанчыны — цярпенне, — дзеліцца сакрэтамі сямейнага дабрабыту Святлана Мікалаеўна. — Не варта, як кажуць, "выносіць смецце з хаты". Да ўсяго трэба падыходзіць мудра і спакойна. Нездарма наш сямейны дэвіз: "Трымацца разам і дапамагаць адзін аднаму", бо толькі так можна пераадолець усе жыццёвыя перашкоды.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 867
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 779
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 394
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 324
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 100
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 678
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 655
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Именины 25 июня 2019
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта