Авторизация
 

Бліц-апытанне перад Усебеларускім народным сходам

+
Блиц-опрос перед Всебелорусским народным собраниемІмкліва скарачаецца час да 5-га Усебеларускага народнага сходу. Якія пытанні заслугоўваюць таго, каб на іх пашукаць адказы на  такім паважаным рэспубліканскім форуме? Цікаўлюся аб гэтым ў вядомых раёну людзей, ветэранаў працы. Вось іх думкі.
 
Віктар Антонавіч ПАЛЯК:
Больш увагі—кадрам
—Апошнім часам асабліва адчуваецца патрэба ў кваліфікаваных і вопытных работніках на кіруючыя пасады. Раней ў гэтым была пэўная сістэма, калі чалавека з арганізатарскімі здольнасцямі прасоўвалі па службовых прыступках, сачылі за яго вучобай і авалодваннем практыкай, праяўленнем ініцыятывы. Вось і я, як стаў маладым дырэктарам райсельгастэхнікі, ездзіў з калегамі набірацца вопыту ў лепшае аб'яднанне ў рэспубліцы ў Нясвіжы. Мы не толькі прысутнічалі на лятучках, але і назіралі, як прынятыя там рашэнні ажыццяўляюцца. Адным словам, пераймалі вопыт, набіраліся практыкі.

Цяпер, бачу, нярэдка кіраўнікамі вялікіх калектываў становяцца зусім маладыя людзі. Магчыма, яны добрыя спецыялісты, аднак кіраўнічага вопыту не маюць, не паспелі яго набыць, бо "прыступак" у кар'еры было мала. А вучоба непасрэдна на адказным пасту не заўсёды апраўдваецца. Тым больш, што эканамічная сітуацыя цяпер у краіне не простая, патрабуе ведаў і сувязяў, умення хутка арыентавацца ў становішчы.

Лічу, што раней надта карыснымі былі міжбанкаўскія залікі, калі прадпрыемства магло без пералічэнняў ліквідаваць запазычанасць ў адной фінансавай установе, маючы грошы на рахунку ў другой. Трэба развіваць і іншыя фінансавыя інструменты.

Марыя Вікенцьева СЦЯПАНАВА:
Утаймаваць інфляцыю
—Вось пайшла на "заслужаны адпачынак" і стала наглядна заўважаць, як імкліва ўсё даражэе, асабліва медыкаменты, прадукты харчавання, паслугі. Пражыць на пенсію ў 2-3 мільёны становіцца ўсё цяжэй. З гэтага для сябе раблю па карайняй меры дзве высновы.
Па-першае, у краіне павінна быць устаноўлена не толькі маральная адказнасць работнікаў "вертыкалі" і заканадаўцаў за фарміраванне забяспечанага даходамі дзяржаўнага бюджэту (у Еўрасаюзе дэфіцыт бюджэту павінен быць не больш за 3%), яго абавязковае выкананне і неабгрунтаваны рост цэн.

Па-другое, чалавек сам павінен клапаціцца, каб мець магчымасць рабіць накапленні на старасць і потым атрымліваць задавальняючую яго пенсію, найперш павышаць кваліфікацыю і старанна працаваць.
Спадзяюся, гэтыя моманты знойдуць адлюстраванне ў дакументах будучага Усебеларускага сходу.

Анатоль Мікалаевіч МАТЭЛЕНАК:
Час прыспешвае
—Негатыўныя моманты ў развіцці вёскі не такія наглядныя, але яны ёсць: менее рабочай сілы, пад пагрозай скарачэння інфраструктура, пачынаючы са школ. Усё гэта патрабуе ўдасканалення аграрнага сектара, найперш вытворчых адносін. Гэтыя праблемы абмяркоўваюцца і на дзяржаўным узроўні. Толькі рэальныя крокі па рэарганізацыі аграпрамысловага комплексу спазняюцца. Вось мы чакалі серыю прэзідэнцкіх указаў яшчэ ў пачатку года, іх няма і цяпер.

Не, сельская гаспадарка адчувае падтрымку дзяржавы, толькі крокі гэтыя не заўсёды паслядоўныя. Так, вёска атрымала новую тэхніку, аднак без дастатковых сродкаў на яе абслугоўванне самыя сучасныя машыны з часам стануць на прыкол. Таму спыняцца з удасканаленнем эканамічных адносін нельга.
Яшчэ адзін момант. Лічу, што ў краіне недастаткова цэніцца кадравы патэнцыял. Пры выхадзе на пенсію вопытны кіраўнік са шматгадовым стажам нічым не адрозніваецца ад радавога работніка і можа атрымліваць пенсію меншую, чым нейкі кабінетны служачы. Ён што, дзяржаве не служыў?  

Валянціна Аляксандраўна АШУРКА:
Трэба лепш працаваць
—Я эканаміст, а таму лічу, што каб лепш жыць, трэба больш напружана працаваць. Ад дзяржавы тут патрэбны толькі стымулы, найперш у выглядзе заробку. Але і рост заробку не можа апярэджваць павелічэнне прадукцыйнасці працы. Гэта эканамічны закон.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.  


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 070
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 235
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 822
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 169
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 632
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 393
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 532
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 февраля 2020
Василий, Геннадий, Иван, Иннокентий, Петр, Тихон

Именины 21 февраля 2020
Александр, Андрей, Захар, Макар, Петр, Сергей, Степан, Федор, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта