Авторизация
 

Кіруе адной з вялікіх гаспадарак на Міёршчыне

+
Управляет одним из больших хозяйств на МиорщинеПаўтара года кіруе адной з вялікіх гаспадарак на Міёршчыне Аляксей Лаўрыновіч, і першыя крокі яго станаўлення на адказнай пасадзе не лёгкія. Але малады дырэктар ААТ «Мікалаёўскі» задаволены, што калектыву ўдалося мабілізавацца і забяспечыць рост вытворчасці. 
 
Аднак праблемы ўзнікаюць. Вырашэнне іх патрабуе не толькі старанняў, але і пэўных фінансавых укладанняў: то сапсуецца малочна-даільнае абсталяванне, то трактары, большасць якіх эксплуатуюцца шмат гадоў, выйдуць са строю і г. д. У сельгаставарыстве, хаця яно і атрымлівае ад рэалізацыі прадукцыі штодзённа каля 85 мільёнаў выручкі, сродкаў на рахунку няшмат, бо іх "паглынаюць" абавязковыя плацяжы—пагашэнне крэдытаў, аплата за тэхніку па лізінгу, адлічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны, падаткі, выплата заробку, разлікі за электраэнергію і мінеральныя ўгнаенні, хімікаты, гаруча-змазачныя матэрыялы.

—Каб прыбытак у некалькі разоў большы, лягчэй бы справы ладзіліся і менш балела б галава ў кіраўніка. На шчасце, у мяне ёсць добрая апора—высокакваліфікаваныя, вопытныя і вельмі адказныя спецыялісты, кадры сярэдняга звяна і касцяк радавых, якія шчыруюць на фермах і палетках,—кажа Аляксей Леанідавіч.

У ліку першых памочнікаў дырэктара намеснік па вытворчых пытаннях Святлана Буда, кіраўнік раслінаводчай галіны Іван Белазорчык, заатэхнік Ядвіга Кудрашова, інжынер Тадэўш Адамовіч, галоўны бухгалтар Алена Суравец і …—гэты пералік доўгі. 
—Галоўныя спецыялісты добра ведаюць спецыфіку сваёй работы і пры неабходнасці дапамагаюць "разруліць" складаныя сітуацыі,—гаворыць А.  Лаўрыновіч.—Менавіта яны ў першыя дні пасля прызначэння мяне на дырэктарскую пасаду кіравалі ўсёй вытворчасцю. 
Пры ацэнцы перспектыў развіцця гаспадаркі А. Лаўрыновіч адзначае, што вырашэнне сённяшніх задач з'яўляецца фундаментам будучыні, і што рух наперад залежыць ад кіраўніка. Першачарговая ўвага на ўмацаванне вытворчай дысцыпліны, бо заробак даецца не за выхад на працу, а за пэўны плён.

—Сумленныя трактарысты, якія мяняюць адзін прычапны агрэгат на другі, не скардзяцца на заробак. Тут прамая залежнасць: пастараўся—за выкананае атрымай, а працаваў "як мокрае гарыць"—крыўдуй толькі на сябе,—падкрэслівае субяседнік і акцэнтуе ўвагу на тым, што ў сельгаставарыстве ёсць касцяк лепшых механізатараў і жывёлаводаў, якія заўсёды наперадзе па вытворчых паказчыках. Напрыклад, у ліку неаднаразовых пераможцаў раённага спаборніцтва механізатары Станіслаў Драгун, Міхаіл Шкялёнак, Валерый Шыманоўскі, Васіль Зелянкевіч, Аляксандр Атміновіч, Іван Шымуковіч і некаторыя іншыя. Старанна працуюць Валерый Карніцкі, Анатоль Нядзвецкі. З вялікага спісу трактарыстаў многія вызначаюцца гаспадарлівасцю. 

Нямала адказных і ў жывёлагадоўлі. Напрыклад, на прыступкі раённага працоўнага алімпу неаднарозова ўзнімаліся аператары машыннага даення Наталля Жук і Валянціна Мядзелец з МТФ "Навасёлкі". Ды і іншыя на ферме, якую ўзначальвае Таццяна Балаш, заслугоўваюць падзякі, бо штодзённа адпраўляюць на перапрацоўчае прадпрыемства па чатыры тоны малака гатункам "экстра". Усяго ў таварыстве 5 ферм, але іншыя не забяспечваюць такой высокай прадукцыйнасці дойнага статка. Кіраўнік гаспадаркі лічыць важным павялічваць рэалізацыю малака, якое дае немалы прыбытак, а таму і на іншых МТФ неабходна павышаць надоі як прыярытэтны напрамак дзейнасці. Не ставіцца задача нарошчваць "валоўку" за кошт прыбаўкі дойнага статка, бо яго і так нямала, у планах—павышэнне прадукцыйнасці жывёлы.
У полі зроку Аляксея Леанідавіча не толькі вытворчыя задачы, але і кадравыя пытанні. У мінулым годзе на працу прынялі 63 чалавек, сёлета за першы квартал—20. Каб "прывязаць" да родных мясцін маладых спецыялістаў, выкупілі на аўкцыёне будынак былой Мікалаёўскай школы, які плануецца рэканструяваць пад інтэрнат і абсталяваць важнымі для жыцця камунікацыямі, у тым ліку і цэнтральным ацяпленнем.
Цяпер у гаспадарцы 214 работнікаў, з іх 43—ва ўзросце да 31 года. У ліку тых, хто нядаўна працаўладкаваўся, інжынер па ахове працы Аляксандра Бадзілава, інжынер па эксплуатацыі машына-трактарнага парку Уладзімір Баркоўскі, ветурач Івана Грыгор'ева, бухгалтар Наталля Шараг.

Дапамагае А. Лаўрыновіч вяскоўцам абзавесціся падсобнай гаспадаркай, апрацаваць агароды і назапасіць сена, у выкананні транспартных работ. 
—Клопатаў вытворчых хапае, а ці ёсць час на сям'ю?

—Летам—няма. Васьмігадоваму сыну Даніку хочацца больш часу праводзіць з татам, аднак пакуль не атрымліваецца. Клопаты па выхаванні цяпер на плячах жонкі. Насця мяне разумее, ва ўсім падтрымлівае. 
Жонка Аляксея Леанідавіча родам з Язна, яна і перацягнула на Міёршчыну маладога агранома з  сельгаспрадпрыемства "Навасёлкі-Лучай" Пастаўскага раёна. Напачатку працаваў аграномам у КУП "Язна", затым—у СУП "Цітова", дзе пераймаў вопыт ад Марыі Вікенцьеўны Сцяпанавай. Пад "крылом" вопытнага дырэктара прайшло станаўленне пачынаючага спецыяліста і як галоўнага агранома, і як будучага кіраўніка.

Адпраўляючыся на Усебеларускі народны сход, Аляксей Леанідавіч спадзяецца на абмеркаванне праблем сельгасвытворчасці, ад вырашэння якіх залежыць будучыня эканамічна слабых гаспадарак і занятых у іх работнікаў. Не хочацца ісці шляхам некаторых суседніх краін, дзе сельгасвытворчасць стала "падчарыцай". У Беларусі ў вёсках шмат людзей, іншай працы, акрамя як на фермах і палетках, для іх няма. А таму трэба  так арганізоўваць дзейнасць вясковых прадпрыемстваў, каб не абанкруціліся і не адбылося масавага перамяшчэння сельскіх людзей у гарады. Пазбегнуць гэтага не атрымаецца толькі шляхам павышэння эфектыўнасці работы саміх сельгасарганізацый, многае залежыць ад прэферэнцый, што ствараюцца для аграрыяў.
Малады кіраўнік падзякаваў за аказаны яму высокі давер—быць дэлегатам на народным сходзе.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.        
На здымку: дэлегат 
V Усебеларускага
 народнага сходу. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 070
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 229
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 820
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 168
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 630
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 393
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 532
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Госці краін

free counters
Партнеры сайта