Авторизация
 

З перашкодамі на шляху наперад Міёрскае ПМС

+
С препятствиями на пути вперёд Миорское ПМССЛОВА ДЭЛЕГАТУ 
На гэтым тыдні падначаленыя прараба Мікалая Аляксандравіча Лаўрыновіча з добрай адзнакай здалі ў эксплуатацыю рэканструяваны меліярацыйны аб'ект "Слабада" плошчай 152 гектары на ўгоддзях ААТ "Гвардзейскі". Тут асвоена 2,4 мільярда рублёў капіталаўкладанняў. Дзяржаўная камісія высока ацаніла якасць работ, а гаспадары палеткаў задаволены, бо змаглі іх адразу засеяць. Між тым планавы тэрмін уводу адноўленых зямель быў у кастрычніку. Вось гэты выпадак найбольш наглядна характарызуе цяперашні стыль дзейнасці ўсяго калектыву ПМС— забяспечыць заданне як мага хутчэй і без заўваг заказчыка.
 
З пачатку года наша арганізацыя выканала падрадных работ на 4515 мільёнаў рублёў, гэта на 3,4% больш чым за адпаведны перыяд мінулага года і другі вынік сярод аднатыповых прадпрыемстваў вобласці. А маглі зрабіць больш, падрыхтоўка людзей і гатоўнасць тэхнікі дазвалялі асвоіць 6-7 мільярдаў. Пра многае сведчыць і ўручаны днямі міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання нашаму прадстаўніку дыплом за трэцяе месца ў рэспубліканскім конкурсе за лепшую арганізацыю работы па ахове працы.

Чаму дасягненні аказаліся больш сціплымі, чым маглі быць?
Па-першае, не было заказаў на чакаемыя аб'ёмы работ. Такая сітуацыя склалася ўпершыню, што да 1 чэрвеня ў рэспубліцы не праведзены таргі па тэхаглядзе меліярацыйных сістэм, а, значыць, і няма фінансавання. На гэтыя мэты не паступілі таксама сродкі з абласнога бюджэту. Не, мы не сядзелі склаўшы рукі, не чакалі прапаноў, самі актыўна шукалі заказчыкаў у суседніх раёнах, абласцях, нават у Расіі. Таму працягваем работы на "Нафтане" ў Наваполацку. Ёсць пэўныя дамоўленасці на ажыццяўленне праектаў у Полацкім і Глыбоцкім раёнах. Прапануем свае паслугі на ўзвядзенні мясцовага металапракатнага завода.

У папярэднія гады мы гэтымі днямі нават у дзве змены займаліся абслугоўваннем асушальных каналаў. Некалі яны былі перададзены гаспадаркам і прыйшлі ў заняпад. Не можа быць, каб зноў засталіся без абслугоўвання: асноўныя ўраджаі наша краіна атрымлівае менавіта на меліяраваных землях.

Не толькі нас, усе абслуговаючыя арганізацыі, нават пастаўшчыкоў прыгнечваюць, выбіваюць з рытмічнай каляіны несвоечасовыя разлікі за выкананыя аб'ёмы і пастаўкі. А трэба ж выплачваць заробак, падаткі, уносіць ў Фонд сацыяльнай абароны, нарэшце, купляць паліва, аплочваць электраэнергію і іншае. Раней на многае з гэтага бралі крэдыты, зараз працэнты па іх такія, што закрэдытаванасць абяцае разарэннем.

Самае крыўднае, што грошы ў рэшце рэшт знаходзяцца, толькі нават не ў апошні дзень, а ў апошнюю ноч. Вось каб на які тыдзень раней!
Шмат сказана, што правядзенне тэндараў стварае для ўсіх прэтэндэнтаў на выкананне работ аднолькавыя ўмовы. Не пагаджуся з гэтым, бо дзяржаўныя прадпрыемствы абцяжараны сацыяльнай сферай, яны не могуць да бясконцасці паніжаць выдаткі, абяцаць на таргах выкананне работ за меншыя сабекошту сумы. З другога боку, прыватнікі больш мабільныя, аднак і яны, як выйграюць таргі на нявыгадных умовах, потым разараюцца, знікаюць не закончыўшы работы. Відавочна, што такі механізм трэба ўдасканальваць.

Турбуе мяне і праблема працаўладкавання маладых работнікаў, якія набылі спецыяльнасць за ўласныя сродкі, калі дакладней—за грошы бацькоў. Ім першае рабочае месца не гарантуецца, яго трэба шукаць самім ва ўмовах цяперашняга памяншэння колькасці вакансій. Нагрузка на сям'ю павялічваецца. Чаму?

Заўсёды сачыў за работай Усебеларускіх народных сходаў, бо на іх вырашалі важнейшыя пытанні далейшага развіцця краіны. Цяпер сам буду ўдзельнічаць у такім адказным мерапрыемстве. І бачу, як няпроста прымаць лёсавызначальныя для ўсяго народа рашэнні.

Уладзімір НІКАЛАЁНАК, 
дырэктар Міёрскага ПМС.  


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 077
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 334
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 182
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 218
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 678
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 398
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 536
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 февраля 2020
Артемий, Василий, Владимир, Гавриил, Евгений, Иван, Леонтий, Мартин, Михаил, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Вера, Зоя, Ирина, Светлана

Именины 25 февраля 2020
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта