Авторизация
 

Алена Сівая: "У другі раз буду дэлегатам"

+
Елена Сивая: "Во второй раз буду делегатом"У другі раз буду дэлегатам Усебеларускага народнага сходу. На 2-ім такім прадстаўнічым форуме 20 гадоў таму таксама вялася гаворка пра будучыню нашай дзяржавы, вызначаліся напрамкі і тэмпы пяцігадовага развіцця ўсёй народна-гаспадарчай сферы краіны і медыцынскага абслугоўвання ў прыватнасці. Гэтыя пытанні будуць у цэнтры ўвагі і зараз. Толькі размова пойдзе зусім на іншым, больш высокім узроўні. Мяркую пра тое па ўжо зробленым на нашай Міёршчыне.

Развіццё медыцынскага абслугоўвання адбываецца можа не так відавочна, але няўхільна. Вось лабараторнае абследаванне ўжо праводзіцца не ўручную, а на аналізатарах. Адпаведна якасць яго стала значна вышэйшай.

Укаранёна халтарманітарыраванне электракардыяграм, калі на працягу пэўнага перыяду аналізуецца дзейнасць сэрца ў розных умовах. Як вынік, з'явілася магчымасць паставіць дыягназ сардэчна-сасудзістых хвароб больш хутка і дакладна.
І для нашай глыбінкі стала рэальнасцю выкарыстанне высокатэхналагічных хірургічных умяшальніцтваў на жоўцевым пузыры і жоўцевых шляхах пры жоўцекамянёвай хваробе. Праводзім мноства ўльтрагукавых даследаванняў сасудаў і суставаў у дзяцей. З 2012 года ажыццяўляецца камп'ютарная фібрагастрадуадэнаскапія.

Паступова вырашаецца кадравая праблема. Пачалі вяртацца ў раён маладыя спецыялісты, якія вучыліся на медыкаў па нашым накіраванні. Пакуль крыху засмучае, але і надае шмат аптымізму на будучыню той факт, што цяпер у водпусках па доглядзе за дзецьмі ва ўзросце да трох гадоў дзесяць урачоў, якія паступова вернуцца ў нашы лячэбныя ўстановы. Ну а тыя студэнты, якія займаюцца па мэтавых накіраваннях на 3-4 курсах, ужо будуць працаваць на МІёршчыне не два, а пяць гадоў, за такі час яны змогуць больш трывала замацавацца ў нашых цудоўных мясцінах, абзавесціся сем'ямі і жыллём.

Працягваецца паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы лячэбных устаноў. Распачаты рамонт інфекцыйнага аддзялення, у ім ужо заменены аконныя блокі.
Літаральна ў бліжэйшы час атрымаем перасоўны мамалагічны комплекс для абследавання жанчын. Магчыма, хворых на першапачатковым этапе будзе выяўлена больш, але на ранняй стадыі развіцця негатыўных працэсаў, калі яны прасцей паддаюцца лячэнню.
Бачны і далейшыя перспектывы развіцця медыцынскага абслугоўвання. Ужо прапрацоўваецца стварэнне рэгіянальных, міжраённых цэнтраў па пэўных напрамках з выкарыстаннем самага сучаснага абсталявання, у тым ліку ў Міёрах. Такія ўжо ёсць у Полацку і Наваполацку, аднак і да іх ад нас далекавата. Разлічваем на ўкараненне холтарманітарыравання артэрыяльнага ціску, што дазволіць палепшыць дыягностыку ў гэтым напрамку. Асабіста спадзяюся на забеспячэнне касметалагічных паслуг для нашых жанчын, яны гэтага заслугоўваюць.

Сярод бліжэйшых задач—укараненне электроннага рэцэпта, які дазваляе ўрачу прасачыць ці набыў і, адпаведна, ці прымае хворы прыпісаныя яму лекі. Плануецца перавод на электронныя носьбіты ўсёй медыцынскай дакументацыі, у тым ліку карт хворых. Хаця тут і пытанняў нямала, бо трэба забяспечыць захаванне ўрачэбнай тайны.

Але адразу заўважу, што ўсё зробленае і яшчэ плануемае дасць належны эфект, калі мы сумеснымі намаганнямі пераадолеем спажывецкія адносіны да медыцыны ў пэўнай часткі насельніцтва, якое само своечасова не клапоціцца пра сваё здароўе, а потым патрабуе ад урачоў неадкладна палепшыць ці вярнуць яго. А такога не бывае. Здаровы лад жыцця без злоўжыванняў навінен стаць асновай нашых самасвядомасці, культуры і паводзін. 

Алена СІВАЯ,
галоўны ўрач установы аховы
здароўя "Міёрская цэнтральная
раённая бальніца".

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 070
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 229
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 820
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 168
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 630
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 393
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 532
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 февраля 2020
Василий, Геннадий, Иван, Иннокентий, Петр, Тихон

Именины 21 февраля 2020
Александр, Андрей, Захар, Макар, Петр, Сергей, Степан, Федор, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта