Галоўная > На Віцебшчыне > Цэнтралізаванае тэсціраванне

Цэнтралізаванае тэсціраванне


13-06-2012, 10:51. размясціў: gazeta

З 13 па 27 чэрвеня ў 11.00 праводзіцца цэнтралізаванае тэсціраванне па ўсіх прадметах у 8 пунктах вобласці. Допуск абітурыента ў пункт правядзення тэсціравання толькі па пропуску і пашпарце.

 

Камітэт дзяржкантролю вобласці і Віцебскі рэгіянальны цэнтр тэсціравання нагадваюць, што ўдзельнікам ЦТ забаронена мець пры сабе і выкарыстоўваць у аўдыторыі мабільныя тэлефоны і іншыя сродкі прыёму-перадачы інфармацыі. Забаронены пранос у аўдыторыю любых прадметаў акрамя дакумента, які засведчвае асобу, пропуску, ручкі (гелевай або капілярнай) з чарнілам чорнага колеру. За парушэнне парадку правядзення тэсціравання ў 2011 годзе былі выдалены 4 чалавекі, за пранос у аўдыторыю мабільных тэлефонаў — 2, за выкарыстанне шпаргалак — 2 (у 2010 годзе — 7, у 2009 годзе — 9).

 

Пры выкананні тэстаў па хіміі і фізіцы дазваляецца выкарыстанне непраграмаванага калькулятара, які не з’яўляецца сродкам захоўвання, прыёму і перадачы інфармацыі. Дадзеная прылада не павінна сваім выглядам нагадваць апараты мабільнай сувязі, электронныя запісныя кніжкі, плэеры, кішэнныя камп’ютары. На клавішах (або побач з імі) не павінна быць малюнкаў літар любога алфавіту.

 

Звяртаем увагу на тое, што ў бягучым годзе абітурыенты, якія атрымалі сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання з адзнакамі ад аднаго да шасці балаў па стобальнай шкале, да ўдзелу ў конкурсе на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі не дапускаюцца.

 

Звароты грамадзян па спрэчных і праблемных пытаннях прымаюцца па тэлефонах «гарачых ліній» Камітэта дзяржаўнага кантролю (у рабочыя дні з 9-00 да 18-00 гадзін): у Віцебску (0212) 36-44-95, 37-33-90; Полацку (0214) 42-87-02; Оршы (0216) 21-09-16. Тэлефон Віцебскага рэгіянальнага цэнтра тэсціравання (пры Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце) (0212) 47-72-34.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Вярнуцца назад