Галоўная > На Віцебшчыне > нет заглавия на бел языке

нет заглавия на бел языке


24-12-2011, 11:05. размясціў: gazeta

Комплекс «Быт»

 

З 31 кастрычніка па 18 лістапада ў вобласці і раёне праходзіла спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Быт” з мэтай папярэджання цяжкіх злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносін, выяўлення насілля ў сям’і, нядобранадзейных сем’яў і дзяцей, што знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. У ім удзельнічалі прадстаўнікі райвыканкама, аддзела па надзвычайных сітуацыях, медыкі, сацыяльныя работнікі, іншыя зацікаўленыя ведамствы і службы, увогуле 69 чалавек, і 45 супрацоўнікаў міліцыі.

 

Асноўныя намаганні былі накіраваны на праверку і прафілактычную работу з грамадзянамі, у адносінах якіх паступалі паведамленні аб насіллі ў сям’і, абавязанымі пакрываць выдаткі на ўтрыманне іх дзяцей у дзяржаўных установах, раней судзімымі і тымі, хто вядзе асацыяльны лад жыцця. Праведзена 118 праверак. Наведалі 13 асоб, якія дапускаюць гвалт у сям’і, і 223 абавязаных. Пабывалі ў 73 месцах, якія можна назваць прытулкамі асацыяльных асоб. Супрацоўнікі РАУС накіравалі 13 інфармацый па месцы працы і жыхарства асоб, што дапусцілі правапарушэнні ў сферы сямейна-бытавых адносін. Выяўлена і пастаўлена на прафілактычны ўлік 6 грамадзян, 3 накіраваны на медагляд у сувязі з учыненнем правапарушэнняў у стане алкагольнага ап’янення, 2 чалавекі папярэджаны пра магчымасць накіравання іх на прымусовае лячэнне ад алкагалізму, 1 хранічны алкаголік адпраўлены на такое лячэнне.

 

У ходзе мерапрыемства ўзбуджана крымінальная справа за пагрозу забойствам, выяўлены 3 выпадкі незаконнага абароту спіртаўтрымліваючай вадкасці, адабрана 1410 літраў брагі і самагонны апарат.

Удзельнікі акцыі арганізавалі 62 выступленні, у тым ліку 40 у працоўных калектывах, 13 — у школах і 9 — па месцы жыхарства. Праведзена 6 пасяджэнняў саветаў грамадскіх пунктаў аховы парадку, на іх абмеркавана 37 грамадзян, якія не працуюць і вядуць асацыяльны лад жыцця. Аказана дапамога ў працаўладкаванні 6 чалавекам.

 

За час правядзення мерапрыемства ў раёне не зарэгістравана цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносін. Значыць, галоўная мэта дасягнута. Работа ў гэтым напрамку будзе працягвацца. Пры выяўленні насілля ці нядобраўладкаванасці ў сем’ях прашу паведамляць аб тым па тэл. 102 ці 4-93-34  у любы час сутак, можа быць гарантавана ананімнасць.

 

У. УТКІН,

начальнік аддзялення

аховы правапарадку і прафілактыкі.

 

 


Вярнуцца назад