Галоўная > На Віцебшчыне > Хібы ва ўстанове адукацыі і крадзеж з невыкарыстоўваемага аб'екта
Хібы ва ўстанове адукацыі і крадзеж з невыкарыстоўваемага аб'екта21-05-2018, 15:51. размясціў: gazeta |
Выяўлена, што дырэктар і яго намеснік, а таксама настаўнікі ў 2015-2016 і 2016-2017 навучальных гадах прыпісвалі колькасць наведвальнікаў у журналах індывідуальных і групавых заняткаў. Уключалі ў працэс навучання дзяцей, якія ніколі не займаліся ў іх, тым самым завышалі педагагічную нагрузку больш чым на чатыры гадзіны.
Разарылі, як толькі зачынілі У сельскай мясцовасці ёсць невыкарыстоўваемыя аб’екты, якія прапануюць патэнцыяльным інвестарам для ўцягнення ў гаспадарчы абарот. Захаваць іх — важная задача. У ходзе маніторынгу ў Аршанскім раёне ў адной са школ, якую зачынілі ў верасні 2017-га, устаноўлена, што выйшла са строю сістэма цэнтральнага ацяплення, адрэзалі ад труб і склалі ў памяшканні чыгунныя радыятары. Са слоў службовых асоб, такім чынам імкнуліся папярэдзіць размярзанне сістэмы. У майстэрні выявілі два станкі з прыкметамі разукамплектавання. Пры гэтым школу ахоўвае вартаўнік. Вярнуцца назад |