Галоўная > На Віцебшчыне > Сёння абласныя "Дажынкі-2017" у Дуброўне

Сёння абласныя "Дажынкі-2017" у Дуброўне


30-09-2017, 07:00. размясціў: gazeta

 Сёння абласныя "Дажынкі-2017" у Дуброўне. Да ўрачыстасці далучыліся і міярчане. Прадстаўнічую дэлегацыю кіраўнікоў мясцовых сельгасарганізацый і перапрацоўчых прадпрыемстваў АПК узначаліў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Вячаслаў Бялько. 

На галоўную сцэну фестывалю-кірмашу за ўзнагародамі выйдуць начальнік аддзела механізацыі райсельгасхарчу Аляксандр Мышко і дырэктар УП "Цітова" Франц Вершалоўскі.
На пляцоўках Віцебскага хлебпрама і Полацкага камбіната хлебапрадуктаў прадукцыю прадстаўляюць міёрскія хлебазавод і мясакамбінат. Бойкі гандаль вядзе райспажыўтаварыства.


У рамках праекта "Віцебшчына фестывальная" на святочным кірмашы дзейнічае тэматычная пляцоўка "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю", якую арганізавалі спецыялісты аддзела культуры начале з Васілём Мядзюхам. У фестывалі прымаюць удзел музыкі з дзіцячай школы мастацтваў, народны творчы калектыў "Язынка", творцы Дзісенскага Дома рамёстваў і "Святліцы" з Міёр. Работнікі культуры далучацца да ўдзелу ў праектах "Традыцыйны касцюм Віцебскай вобласці—грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", "Дажыначны сноп", "Каравай-2017". Паўдзельнічае ў спартыўных спаборніцтвах наша каманда начале з Анатолем Шкетавым.


Эліза БЛАЖЭВІЧ.


Вярнуцца назад