Авторизация
 

Змяшчаць акцэнты на ўразлівыя, балявыя кропкі

Размещать акценты на уязвимые, болевые точки3-га лютага адбылася калегія Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці, на якой падведзены вынікі за 2016 год. 

 

За шматгадовы перыяд работы Камітэта склалася эфектыўная структура яго тэрытарыяльных органаў, напрацаваны вялікі арсенал дзейсных метадаў і форм кантролю, якія дазваляюць абмежаваным складам выконваць шматпланавыя задачы і функцыі. Асноўны прынцып дзейнасці—прафілактыка, аператыўнае прыняцце мер па ліквідацыі парушэнняў, а галоўнае—прычын, з-за якіх яны ўзнікаюць, дазваляе істотна ўплываць на рашэнне праблемных пытанняў ва ўсіх сферах эканомікі рэгіёна.


Адпаведна патрабаванням Кіраўніка дзяржавы аб узмацненні папярэдняга кантролю значная частка мерапрыемстваў праводзіцца ў больш ашчаднай для правяраемага суб'екта форме—у выглядзе маніторынгу, па выніках якога меры адміністрацыйнага ўздзеяння не прымяняюцца. За 2016 год Камітэт правёў 120 маніторынгаў з ахопам больш за 1300 суб'ектаў. Іх у 1,5 раза больш, чым праверак. Складзена 15 заключэнняў па выніках аўдытаў з ацэнкай эфектыўнасці выкарыстання сродкаў і дзейнасці суб'ектаў дзяржаўных праграм. У выніку папярэдняга кантролю забяспечана эканомія дзяржаўных сродкаў у 31,9 млн. руб., у тым ліку ў сістэмах ЖКГ, дарожнага будаўніцтва, аграпрамысловага комплексу. Спагнана ў бюджэт 7,5 млн.руб. Міжведамасная рэспубліканская камісія прыняла рашэнні аб вызваленні шэрагу суб'ектаў вобласці ад адміністрацыйных спагнанняў на 22,5 млн.руб. Камітэт падтрымлівае такі падыход: караюцца ў першую чаргу вінаватыя службовыя асобы, з-за іх не павінна пакутваць прадпрыемства ў цэлым.


Вынікі кантрольнай дзейнасці ў 2016 годзе дасягнуты дзякуючы сістэмнасці і комплекснасці ў рабоце, у тым ліку ў цесным узаемадзеянні з праваахоўнымі і кантралюючымі органамі вобласці. Пры наяўнасці ў іх звестак пра магчымыя рэзанансныя эканамічныя злачынствы і карупцыйныя правапарушэнні Камітэт прымае рашэнне аб сумесных значных для рэгіёна праверках. Такіх адбылося амаль 20% ад агульнай колькасці. У ходзе іх узбуджаны крымінальныя справы, сума выяўленай шкоды склала больш за 100 млрд.недэнамінаваных рублёў.


У цесным узаемадзеянні з органамі пракуратуры праведзены комплексныя мерапрыемствы па выкананні заканадаўства пры ажыццяўленні кантрольнай дзейнасці, па недапушчэнні ў Віцебскай вобласці незаконнага выбыцця прадуктыўнай жывёлы з разглядам вынікаў на сумеснай калегіі.
У далейшым важнейшым прыярытэтам застаецца змяшчэнне акцэнтаў з ўсеагульнага кантролю на асобныя найбольш уразлівыя, балявыя кропкі народнай гаспадаркі краіны. Намаганні Камітэта будуць сканцэнтраваны ў тых абласцях і на тых аб'ектах, дзе большыя фінансавыя патокі, ёсць рызыкі ці прыкметы фінансавых парушэнняў, у першую чаргу, каб іх не дапусціць. Кожны затрачаны бюджэтны рубель будзе разглядацца праз прызму эфектыўнасці яго аддачы ў перспектыве.


Такі падыход застаецца асноўным у рабоце. Таксама ўзмацніцца ўзаемадзеянне Камітэта з органамі пракуратуры, перш за ўсё па кантролі за рэалізацыяй дзяржаўных праграм і важнейшых інвестыцыйных праектаў, дзяржаўнымі закупкамі. Сфарміраваны план сумесных мерапрыемстваў для своечасовага ўнясення папераджальных прапаноў заказчыкам і выканаўцам, каб прадухіліць негатыўныя наступствы і аб'ектыўна ацэньваць ступені дасягнення мэтавых паказчыкаў праграм і інвестпраектаў.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 610
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 404
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 555
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 575
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 906
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта