Авторизация
 

Дзяржкантроль інфармуе

Госконтроль информируетГрошы—на вецер

Камітэт дзяржкантролю вобласці сумесна з упраўленнем па Віцебскай вобласці ГУБОПіК МУС Рэспублікі Беларусь выявілі грубыя парушэнні заканадаўства пры закупках за кошт бюджэтных сродкаў і ўскрылі сістэмныя факты нядобрасумленнага пасрэдніцтва, у выніку чаго дзяржаўнай маёмасці прычынена шкода ў асабліва буйным памеры.

 

У 2014-2015 гадах камунальнае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства "Гарадзец" Шаркаўшчынскага раёна набывала будаўнічыя матэрыялы і канструкцыі за бюджэтныя сродкі для рамонту свінагадоўчага комплексу без правядзення ўстаноўленых заканадаўствам працэдур закупак і праз некалькіх пасрэднікаў. Напрыклад, адзін з пастаўшчыкоў будматэрыялаў закупляў іх праз індывідуальных прадпрымальнікаў, якія з'яўляліся яго заснавальнікамі, а адзін з іх—дырэктарам. Пасля выкарыстання такой схемы атрымалася больш чым двухкратнае ў параўнанні з рыначнай павелічэнне цаны тавараў з-за прымянення гандлёвых надбавак да 250%. У выніку неабгрунтавана расходавана бюджэтных 61,6 тыс. рублёў.

 

Лом чорных металаў і цёмных спраў

Шматлікія парушэнні заканадаўства, якія рэгламентуюць абарот лому чорных металаў, выяўлены ў ААТ "Каханаўскі льнозавод".
Утвораны ў працэсе гаспадарчай дзейнасці лом чорных металаў своечасова не афармляўся пярвічнымі дакументамі і не адлюстроўваўся ў бухгалтарскім уліку. Яго колькасць вызначалася па меры здачы Аршанскаму цэху ГП "Віцебск- другчармет". Пры спісанні асноўных сродкаў апрыходаваўся не ў поўным аб'ёме, інвентарызацыі не належыў. Захоўваўся звыш трох месяцаў з даты ўтварэння мінімальнай адгрузачнай партыі.
Па прадпісанні Камітэта на прадпрыемстве правялі інвентарызацыю металалому, па выніках якой выяўлены безуліковых 11,9 тон. Акрамя гэтага, былы кіраўнік таварыства дазволіў ТАА "ВадАанд" сабраць няўлічаны ААТ "Каханаўскі льнозавод" лом чорных металаў з тэрыторыі Талачынскага ўчастка без адпаведных нарадаў ГА "Белдругмет" і афармлення таварасуправаджальных дакументаў. У выніку незаконна вывезена 29 тон металалому.


ТАА "ВадАанд" імкнулася ўтоіць выручку, атрыманую ад арганізацый райспажыўкааперацыі. Прыняўшы ў службовых асоб металалом, утвораны ў юрыдычнай асобы па кошце бытавога, спажыўтаварыствы непадпарадкаваліся вызначанаму заканадаўствам пераліку прадметаў з чорных металаў, дазволеных закупляць у насельніцтва. Разглядаецца пытанне аб прыцягненні ААТ "Каханаўскі льнозавод" і яго службовых асоб да адміністрацыйнай адказнасці.


Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці звяртае ўвагу суб'ектаў гаспадарання, што адпаведна заканадаўству лом і адходы чорных і каляровых металаў, якія ўтвараюцца ў суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці, а таксама нарыхтаваныя арганізацыямі Беларускага рэспубліканскага саюза спажыўтаварыстваў і арганізацыямі Беларускага канцэрна па матэрыяльных рэсурсах, належаць збору і абавязковай здачы нарыхтоўчым арганізацыям ГА "Белдругмет" ці адгрузцы па іх нарадах. Выкарыстанне прадпрымальнікамі лому і адходаў чорных і каляровых металаў ва ўласнай вытворчасці , за выключэннем абаротных і дзелавых адходаў, ажыццяўляецца таксама па нарадах арганізацый ГА "Белдругмет".
Адказнасць за парушэнне парадку ўліку, збору, захоўвання, транспарціроўкі, выкарыстання, нарыхтоўкі (закупкі) ці рэалізацыі металапрадукцыі, чорных і каляровых металаў, іх лому і адходаў прадугледжана артыкулам 12.2 КаАП і пагражае штрафам ад 30 да 50 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка—ад 30 да 50 базавых велічынь, на юрыдычную асобу—ад 100 да 300% ад кошту металапрадукцыі, чорных і каляровых металаў, вырабаў, іх утвараючых, а таксама іх лому і адходаў.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 613
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 424
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 562
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 581
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 911
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта