Авторизация
 

Прэс-служба Віцебскай мытні паведамляе

Пресс-служба Витебской таможни сообщаетВеткантроль у пункце "Пацерніекі"

Пачасціліся выпадкі звароту Латвійскай мытнай службай тавараў, што належаць ветэрынарнаму кантролю і накіроўваюцца ў краіну праз аўтадарожны пункт пропуску "Сілене" Латвійскай Рэспублікі. Сумежны пункт пропуску Рэспублікі Беларусь—"Урбаны". 

 

Нагадваем, што ў пункце пропуску "Сілене" адсутнічае ветэрынарная служба. Таму праз яго не могуць перамяшчацца тавары, якія належаць веткантролю ў Латвійскай Рэспубліцы. Рэкамендуем перамяшчаць іх праз аўтадарожны пункт пропуску "Пацерніекі", дзе ветслужба працуе кругласутачна. Сумежны пункт пропуску Рэспублікі Беларусь—"Грыгароўшчына".


"Узнагарода" па-за законам
Штогод супрацоўнікі Віцебскай мытні выяўляюць спробы незаконна "ўзнагародзіць" інспектараў службы. У 2016 годзе выяўлена на 42% больш падобных парушэнняў, у параўнанні з 2015-м.
Пры выяўленні грашовых сродкаў у дакументах падкантрольнай асобы мытнікі кіруюцца артыкулам 23.32 КаАП "Парушэнне рэжыму ў пунктах пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь". Пакаранне— штраф да 50 базавых велічынь, за паўторнае парушэнне—да 100, калі адсутнічаюць прыкметы дачы хабару, што з'яўляецца крымінальным злачынствам.
У "шчодрых" грамадзян яшчэ больш дасканала вывучаюць дакументы, даглядаюць груз і транспартны сродак.


Яблыкі без дакументаў
Больш за 2000 тон пладоваагародніннай прадукцыі, што незаконна перамяшчалася па тэрыторыі ЕАЭС, канфіскавалі за мінулы год віцебскія мытнікі. Агульны кошт садавіны і агародніны склаў больш за 4,7 мільёна беларускіх рублёў.
Як правіла, перамяшчаліся тавары так званай "санкцыйнай групы". Грузавыя аўтамабілі, запоўненыя таматамі, яблыкамі, вінаградам і іншымі фруктамі і гароднінай затрымліваліся недалёка ад граніцы з Расійскай Федэрацыяй. Суправаджальныя дакументы на груз адсутнічалі. Нярэдка выяўлялі спробы правезці "санкцыйныя" тавары пад выглядам іншай прадукцыі. Здаралася, пунктам разгрузкі значыўся горад у Беларусі, які застаўся далёка ад рэальнага месцазнаходжання аўтамабіля.


Прэс-служба Віцебскай мытні.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 164
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 85 382
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 79 675
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 330
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 049
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 430
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 576
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 апреля 2020
Василий, Виктор, Виссарион, Герман, Иван, Максим, Мирон, Никита, Севастьян, Сергей, Александра, Клавдия, Мария, Прасковья, Светлана, Ульяна

Именины 1 апреля 2020
Дмитрий, Иван, Иннокентий, Дарья, Софья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта