Авторизация
 

Дзяржкантроль інфармуе

+
Госконтроль информируетУ фаварытах—Аршанскі каледж
Сёлета ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі Віцебскай вобласці прынялі 4680 заяў (у 2015—4773), у тым ліку 2031—ад выпускнікоў базавых школ і 2022—сярэдніх, а таксама 618—прафесійна-тэхнічных, 9—сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў.

План прыёму на бюджэтную форму навучання склаў 2748 чалавек (у 2015 годзе—2757). Сярэдні конкурс быў 1,7 чалавекі на месца (у 2015—1,73): на аснове агульнай базавай—1,61, агульнай адукацыі—1,9, прафесійна-тэхнічнай—1,45. 
Найбольшым сярэднім конкурсам пры паступленні на бюджэтную форму навучання вылучыўся Аршанскі каледж—філіял УА "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарта"—3,22 чалавекі на месца, найменшым—Віцебскі дзяржаўны станкаінструментальны каледж—0,2. 
Па выніках уступных выпрабаванняў ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі вобласці паступілі 3542 чалавекі (у 2015 годзе—3588), з іх на бюджэт—2698 (2732), на ўмовах аплаты—844 (856).  У адпаведнасці з планам мэтавай падрыхтоўкі залічаны 424 чалавекі (у 2015—377). Прыняты 43 медалісты і тыя, хто меў атэстат аб базавай адукацыі ці дыплом прафесійна-тэхнічнай навучальнай установы з адзнакай (у 2015—54). 

У цэлым уступная кампанія праведзена ва ўмовах спрыяльнага маральна-псіхалагічнага клімату. Усім забяспечваліся роўныя магчымасці пры паступленні, а таксама абарона законных правоў і інтарэсаў. 

Сацыяльныя дапамогі—строга ў тэрмін
Своечасовы разлік наймальнікаў з атрымальнікамі дзяржаўных дапамог маніторыцца  пастаянна. Прынцыповая ацэнка дзеянням даецца незапаволена. Для выяўлення і аператыўнага вырашэння праблем арганізаваны "гарачыя лініі", выязныя прыёмы ў рэгіёны вобласці, падчас якіх вывучаецца эфектыўнасць работы органаў, якія абавязаны кантраляваць выкананне заканадаўства па выплаце дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Камітэт дзяржкантролю абавязвае мясцовыя ўлады вырашаць кожную праблему індывідуальна і па сутнасці, забяспечваючы правы работнікаў. Так, разгледжана скарга грамадзянкі пра неаднаразовыя парушэнні тэрмінаў выплаты дапамог. Толькі пасля ўмяшальніцтва Камітэта дзяржкантролю і Лёзненскага райвыканкама сельскагаспадарчая арганізацыя пералічыла сродкі, затрыманыя на два месяцы. 
Праблемныя пытанні, звязаныя з выплатай сацыяльных дапамог, будуць разгледжаны на калегіі Камітэта дзяржкантролю вобласці.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 613
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 424
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 562
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 581
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 911
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта