Авторизация
 

Дзяржкантроль інфармуе

Не спазніцца 
адрэагаваць 
Не спазніцца адрэагаваць 

 Вынікі кантрольных праверак па пытаннях падпарадкавання Указу №630 "Аб рэагаванні службовых асоб на крытычныя выступленні ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі" сведчаць пра станоўчыя тэндэнцыі змяншэння парушэнняў на тэрыторыі вобласці. Аднак адзінкавыя факты выяўлены.

Так, у ІІІ квартале з перавышэннем на 199 дзён устаноўленага месячнага тэрміну з моманту публікацыі крытычнага матэрыялу дала адказ на яго ў мясцовай газеце ААТ "Новая Гвардыя" (Браслаўскі раён). У Шумілінскім раёне на 159 дзён спазнілася адрэагаваць на крытычную заўвагу ААТ "Прыдзвінскі", на 33 дні—ААТ "Аграбаравінка". Вінаватыя прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. 
Камітэт дзяржкантролю вобласці нагадвае кіраўнікам арганізацый і прадпрыемстваў усіх форм уласнасці пра неабходнасць рэагавання і паведамлення ў месячны тэрмін з моманту публікацыі ці выхаду ў эфір крытыкі СМІ пра вынік разгляду і прынятых мерах. 
Падаткі трэба плаціць
У кастрычніку Аршанскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта па матэрыялах Аршанскага міжраённага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю вобласці ўзбуджана крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага часткай 2 арт.243 КК Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад уплаты падаткаў, збораў), у адносінах дырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю. У 2014 годзе ён наўмысна занізіў падаткаабкладаемую базу і ўнёс у дэкларацыі заведама непраўдзівыя звесткі, ухіліўшыся такім чынам ад уплаты падаткаў у асабліва буйным памеры—больш за 1,9 млрд. рублёў. 
Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: 8 (0216) 44-47-67; +37529-6-923-721 (Салаўёў Сяргей Уладзіміравіч). 
Адбор  кандыдатаў
Упраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці праводзіць адбор кандыдатаў (юнакоў) на вочную форму навучання ў Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў на факультэт міліцыі па спецыяльнасці "эканамічнае права" для праходжання службы ў органах фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю. 
Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: 42-69-20; 42-50-99 (г. Віцебск). 
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 934
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 145
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 871
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 742
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 230
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 января 2020


Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта