Авторизация
 

Дзяржкантроль інфармуе

Страт  магло не быць


КУПП "Полацкі вінаробчы завод" ад рэалізацыі прадукцыі за 2014 год атрымаў больш за 2 млрд. рублёў страт. Як паказала праверка, гэтага магло не быць пры ўмове гаспадарчага выкарыстання сродкаў на закупку тавара-матэрыяльных каштоўнасцей, сыравіны і абсталявання без паслуг пасрэдніцкіх структур. А так кошт цукру павысіўся на 14-44%, што запатрабавала толькі ў чэрвені-верасні мінулага года больш за 850 млн. рублёў.

 

Праз пасрэдніцкія структуры ішоў таксама закуп асноўных сродкаў, сокаў, зёлак, камплектуючых, бутэлек, пробак і іншага. Нярэдка ўсё гэта не раз перапрадавалася па ланцужку, павялічваючы кошт тавару. Напрыклад, цана ўпаковачнай машыны ў выніку такіх дзеянняў вырасла з 280 млн. рублёў да 1,7 мільярда.
На прадпрыемстве не вёўся пошук і выбар пастаўшчыкоў. Завод свядома рабіў няпоўную аплату акцызаў, прадастаўляў несапраўдныя звесткі ў падатковых дэкларацыях. Пры тым кіраўніцтва не крыўдзіла сябе і галоўных спецыялістаў ў выплаце прэмій.


Па выніках праверкі вінзаводу за 2013-2014 год і сёлетні студзень даналічана 25,2 млрд. рублёў акцызаў. Разглядаецца пытанне аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці вінаватых у недахопах асоб, у тым ліку дырэктара і іншых кіруючых работнікаў. Праваахоўчым органам належыць даць прававую ацэнку іх дзейнасці.


Занятасць  пад увагай
Камітэт дзяржкантролю правёў маніторынг забеспячэння гарантаванага Канстытуцыяй права на працу органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароны і дзясяткамі арганізацый і прадпрыемстваў розных форм уласнасці і галін. Выяўлены шматлікія факты непаведамлення ў вызначаны тэрмін адпаведным органам аб наяўнасці свабодных рабочых месц, асабліва ў спартыўных і медыцынскіх установах. Такія ж парушэнні адзначаны ў сельгасарганізацыях, дзе патрабаваліся трактарысты, аператары машыннага даення, ветурачы, загадчыкі ферм, бухгалтары. На прамысловых прадпрыемствах пасля звальнення работнікаў рабочыя месцы нярэдка выключаліся са штатнага раскладу, а пра стварэнне новых у службу занятасці не паведамлялі. Гандлёвыя філіялы сталічных юрыдычных асоб не давалі звесткі аб вакансіях у мясцовыя цэнтры занятасці.
Па выніках праверак наймальнікам-парушальнікам накіраваны рэкамендацыі аб выпраўленні недахопаў. У мэтах карэкціроўкі заканадаўства ўнесены прапановы па скарачэнні тэрміну паведамлення органам па працы аб наяўнасці вакансій, магчымасці выкарыстоўваць для гэтага электронныя сродкі; аб абавязку структурных падраздзяленняў накіроўваць такія паведамленні ў органы па працы па месцы іх знаходжання.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 425
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 623
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 716
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 893
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 599
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 663
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 762
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 октября 2020
Алексей, Гавриил, Георгий, Давид, Игорь, Константин, Макар, Николай, Трофим, Федор, Мария

Именины 1 октября 2020
Алексей, Аркадий, Борис, Вениамин, Владимир, Иван, Иларион, Константин, Михаил, Петр, Сергей, Ариадна, Ирина, Софья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта