Авторизация
 

Каб сям'я не была "полем бою"

На тэрыторыі вобласці з 7 па 15 красавіка праходзіць прафілактычная акцыя "Дом без гвалту". Асноўная мэта — прыцягнуць шырокія слаі грамадства да аказання дапамогі і садзеяння дзяржаўным органам у рашэнні праблем бытавога гвалту і сямейнай нядобранадзейнасці. 

 

У ліку галоўных задач:
*растлумачыць грамадзянам негатыўныя наступствы бытавых канфліктаў і неабходнасць своечасовага рэагавання на іх, нават калі "варожыя" бакі гэтага не жадаюць;
*давесці інфармацыю пра магчымасці дзяржаўных органаў і грамадскіх аб'яднанняў па рашэнні праблем, што ўзнікаюць у сем'ях, пра нарматыўныя прававыя акты, якімі рэгулююцца сямейныя адносіны;
*наладзіць неперарыўны ўзаемаабмен інфармацыяй паміж грамадзянамі, дзяржаўнымі органамі і грамадскімі аб'яднаннямі па фактах гвалту ў адносінах паміж блізкімі і мерах, прынятых па іх папярэджанні і спыненні.


Падчас мерапрыемства спецыялісты міністэрстваў унутраных спраў, працы і сацыяльнай абароны, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, інфармацыі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, а таксама розных арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў інфармуюць грамадзян пра прававыя нормы, што дзейнічаюць у гэтай сферы: дапамогу ахвярам гвалту; работу тэлефонаў даверу і "гарачых ліній".


Штогадовае правядзенне такой акцыі ўключана ў Нацыянальны план дзеянняў па забеспячэнні гендэрнай роўнасці ў Рэспубліцы Беларусь на 2011-2015 гады, зацверджаны Саветам Міністраў. Трэба адзначыць, што ўпраўленне ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама рэгулярна праводзіць комплексныя мерапрыемствы па недапушчэнні асацыяльных паводзін грамадзян у сферы сямейна-бытавых адносін.


Просьба да грамадзян, якія сталі ахвярай ці сведкай сямейнага гвалту, звяртацца ў міліцыю. Таксама можна атрымаць дапамогу, патэлефанаваўшы на бясплатную гарачую лінію для пацярпелых ад хатняга гвалту па ўсёй Рэспубліцы Беларусь — 8 801 100 8 801. Званок ананімны, штодня з 8.00 да 20.00.

 

Сяргей СТОМА, старшы інспектар

аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.
 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта