Сохранить мирное небо
gazeta 24-02-2015, 14:16 0 На Віцебшчыне
Трымаць на кантролі сітуацыю па пагранічнай бяспецы — галоўная задача органаў адпаведнай службы. Аднак для яе выканання не абысціся без цеснага супрацоўніцтва з мясцовай уладай, ідэалагічным актывам і насельніцтвам. Пытанням павышэння эфектыўнасці ўзаемадзеяння ў інтарэсах аховы дзяржаўнай граніцы прысвячаўся абласны семінар, які прайшоў у мінулую пятніцу ў Міёрскім райвыканкаме. Удзел у ім прынялі намеснікі ідэалагічнага апарата Полацкага пагранатрада і аддзела пагранічнай службы "Паставы", прадстаўнікі выканаўчай улады прыгранічных Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Міёрскага, Пастаўскага раёнаў, а таксама райкамаў грамадскага аб'яднання "БРСМ" і сродкаў масавай інфармацыі. Вёў мерапрыемства галоўны спецыяліст аддзела галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама В. Р. Марчанка.
Як заўважыў, вітаючы ўдзельнікаў сустрэчы, Валерый Рыгоравіч, першае такое мерапрыемства адбылося паўгода таму ў Браславе. Менавіта тады сфарміравалася выразнае паняцце, што бачанні ідэологаў па правядзенні дзяржаўнай пагранічнай палітыкі носяць у прамым сэнсе дзяржаўны характар. Выклікі, пагрозы сучаснасці, якія мы адчуваем, мяжуючы з Еўрапейскім саюзам, краінамі паўночна-атлантычнага альянсу, і падзеі, што адбываюцца на поўдні беларускай граніцы, ставяць бяспеку краіны ў цэнтр увагі. Не сакрэт, што і Прэзідэнт, як вярхоўны галоўнакамандуючы, звяртаючыся нядаўна да кіраўніцтва Мінабароны, сказаў: "Беларуская армія павінна адэкватна рэагаваць на цяперашнія выклікі і пагрозы. Мы пастаянна звяртаемся да гэтага пытання нават не таму, што змяніўся час, напружаная сітуацыя, трэба, каб мы маглі прыстасаваць свае ўзброеныя сілы, перш за ўсё армію, да рэагавання на сітуацыю, якая не дай Бог, складзецца заўтра, паслязаўтра…"
Такім чынам, ідэалагічная работа сумесна з пагранічнай службай прыгранічнай тэрыторыі выходзіць на першае месца. З выступленняў удзельнікаў мерапрыемства ўяўлялася агульная карціна ўзаемадзеяння ў дадзеным накірунку. Абмеркавалі сучасныя патрабаванні да аховы граніцы і шляхі іх далейшага ажыццяўлення, ішоў абмен вопытам.
Напрыклад, намеснік старшыні райвыканкама Т. А. Стальмачонак расказала аб арганізацыі і правядзенні дзяржаўнай пагранічнай палітыкі ў Міёрскім раёне, пра ролю добраахвотных дружын па ахове грамадскага парадку пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый. Гэту тэму дапоўніў старшыня абласнога савета ветэранаў, старшыня грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый вобласці Г. М. Ягораў, які адзначыў, што роля грамадскасці па ліквідацыі непрадбачаных сітуацый, асабліва ў перыяд пагроз, вельмі важная і накіравана на мінімізацыю наступстваў.
Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Верхнядзвінскага райвыканкама Наталля Генадзьеўна Кісялевіч падзялілася, як сумесная дзейнасць органаў выканаўчай улады суседняга раёна і Полацкага пагранатрада, зыходзячы з пагроз і выклікаў сучаснасці, забяспечыла ўсенародны характар аховы граніцы.
Старшыня Павяцкага сельвыканкама Луцыя Ігнатаўна Гардзель гаварыла пра ўклад сельскага насельніцтва ў забеспячэнне аховы дзяржаўнай граніцы. Намеснік начальніка Полацкага пагранічнага атрада — начальнік упраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння А. С. Буйніч прааналізаваў арганізацыю ваенна-патрыятычнай работы сярод вучняў, якая накіравана на тое, каб падлеткі з маленства ведалі і разумелі важнасць дзяржаўнай граніцы і яе ролю ў бяспецы і сваёй краіны, і іх саміх.
Як асвятляецца дзейнасць органаў пагранічнай службы па рэалізацыі дзяржаўнай пагранічнай палітыкі ў раённай газеце, на інтэрнэт-сайце, гаварыла галоўны рэдактар раённай газеты "Пастаўскі край" Ф. А. Касаткіна. Тое, што гэта работа актывізавалася ва ўсіх сродках масавай інфармацыі і праводзіцца на вышэйшым узроўні, пацвердзіў памочнік начальніка Полацкага пагранічнага атрада па рабоце са СМІ Д. Г. Глебка.
В. Р. Марчанка падзякаваў дакладчыкам за змястоўныя выступленні, якія дазволілі раскрыць актуальную тэму семінара. Зроблены вывад, што пабудавана граматная і зладжаная работа ваенных і грамадзянскіх ідэологаў, дзейнічае сістэма ўзаемадзеяння і каардынацыі. Таму жыхары прыгранічча правільна разумеюць сваю ролю ў рэалізацыі дзяржаўнай пагранічнай палітыкі. На чарговым кроку наперад акрэслены новыя задачы, якія належыць выканаць да наступнай сустрэчы.
Са службай Полацкага пагранатрада падрабязней пазнаёміліся праз фільм, які прадэманстравалі пагранічнікі. А пра развіццё і адметнасць Міёршчыны госці даведаліся ад старшыні раённага Савета дэпутатаў Марыі Мікалаеўны Баніфатавай, якая прыняла ўдзел у рабоце семінара. Яны прайшліся па вуліцах райцэнтра, усклалі вянкі да брацкай магілы на плошчы Загінуўшых барацьбітоў, да памятнага знака "Марское брацтва непарушнае!", устаноўленага ў гонар Героя Савецкага Саюза віцэ-адмірала Я. А. Томкі, наведалі музей у СШ №3. Вітольд Антонавіч Ермалёнак даў гасцям асабліва станоўчы зарад эмоцый, бо чалавек ён духоўна багаты, улюбёны ў сваю справу, перадае любоў да гістарычнага мінулага і павагу да цяперашняга маладому пакаленню, каб яно свядома станавілася на абарону і ахову малой радзімы.
Наталія СТАНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.