Авторизация
 

Для агульнай гордасці і духоўнай еднасці

Для общей гордости и духовного единения Толькі клапатлівых, беражлівых, працавітых гаспадароў зямлі восень шчодра аддзячвае ўраджаем. Сёлетні каравай Віцебшчыны заважыў аж 1.302 тысячы тон зерня. Гэта рэкорд за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў.

 

Для общей гордости и духовного единения Багацце хлеба на нашым  — аснова харчовай бяспекі і дабрабыту. Са старажытных часоў гэты каштоўны прадукт цанілі і бераглі, а хлебаробаў шанавалі. Таму падводзіць вынікі барацьбы за ўраджай і ўзнагароджваць герояў жніва прынята не толькі ў працоўных сельскагаспадарчых калектывах, але і на больш высокім і маштабным узроўні. Сёлета гэта рэспубліканская традыцыя адрасавана рэгіёнам. Прыдзвінскі край падводзіў вынікі ўборачнай пары ў Гарадку. У мінулую суботу, 27 верасня, на "Дажынках-2014" пабывалі працаўнікі і нашага раёна.

 

 

 

Для общей гордости и духовного единенияВадзіцель ААТ "Узмёнскі край"

Дзмітрый Канстанцінавіч Белавус — 

першы ў раёне і вобласці па адвозе зерня 

 

Гарадок сустракаў гасцей ветліва і гасцінна, з шырокімі і хлебасольнымі гандлёвымі радамі, з музыкай і песнямі. Заклікалі наведвальнікаў вясёлыя кірмашы на абноўленых і памаладзелых вуліцах, дзе можна было сустрэць і прадстаўнікоў Міёршчыны. На падвор'і нашага райпа не заканчваліся чэргі за ўсялякімі далікатэсамі і журавінамі. Добры настрой забяспечвалі людзям цікавыя дэкарацыі і футравая бутафорыя паляўнічага Алега Селяха, якая карысталася асаблівай папулярнасцю ў аматараў фотасесій.  Прыцягвала ўвагу тэатралізаванае прадстаўленне пад брэндам "Жураўлі і журавіны". Выстройваліся чэргі і ля прылаўкаў з сувенірамі нашых народных умельцаў.

Для общей гордости и духовного единения У той час перадавікоў Віцебшчыны і гасцей спорна паліваў асенні дождж. Калі добраму ўраджаю ён можа нашкодзіць, то самому святу непагадзь памехай не стала. Рознакаляровасць зантоў і плашчоў-даджавікоў прыўнесла своеасаблівы каларыт у народнае гулянне. Аднак нават у гэтай стракатасці не згубіліся галоўныя героі ўрачыстасці — лепшыя хлебаробы з пунсовымі стужкамі перадавікоў, у ліку якіх быў і вадзіцель ААТ "Узмёнскі край" Дзмітрый Канстанцінавіч Белавус.

 

Для общей гордости и духовного единения У святочнай калоне працаўнікоў сяла дэлегацыя Міёршчыны на чале са старшынёй райвыканкама Ігарам Валер'евічам Кузняцовым і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Марыяй Мікалаеўнай Баніфатавай прашэствавала да галоўнай гарадской плошчы, дзе і адбылося ўрачыстае ўшанаванне пераможцаў жніва-2014. Варта адзначыць, што прадстаўнікоў нашага краю віталі радасныя воклічы акружаючых і лікаванні:"Землякі!" Ад гэтага, напэўна, яшчэ больш кожны адчуваў сябе важным і жаданым госцем. Такія эмоцыі толькі памнажалі радасць у адказ, наводзячы на думкі, што шчодры хлебны каравай становіцца цудоўнай нагодай не толькі для агульнай гордасці, але і духоўнай еднасці.

 

На сцэне своеасаблівага амфітэатра пад адкрытым небам першым дзякаваў героям працы ўборачнай кампаніі старшыня аблвыканкама А. М. Косінец. Як адзначыў Аляксандр Мікалаевіч, сёлета аграрыі Віцебшчыны сабралі рэкордную колькасць збожжа. Больш за 400 экіпажаў  намалацілі звыш адной тысячы тон зерня. Зямля з'яўляецца не толькі няпростай і клопатнай справай, але і вернай і надзейнай крыніцай дабрабыту. Дзякуючы старанню хлебаробаў прылаўкі Віцебшчыны на 90%  забяспечаны ўласнай прадукцыяй. За апошнія гады шмат зроблена і для добрага ўраджаю кукурузы, бульбы, ільну, ураджайнасць якога складае самую высокую за існаванне нашай вобласці—каля 10 цэнтнераў з гектара...

 

Падрабязней у "МН" №78.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 935
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 161
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 920
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 747
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 235
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 января 2020


Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта