Авторизация
 

Дзяржкантроль

Улічваць пагрозу

Пры праверцы Луначарскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў высветлілася, што ўцяпленне вонкавых сцен будынка праведзена пенаполістэрольнымі плітамі, якія ў выпадку загарання выдзяляюць таксічныя рэчывы, што недапушчальна для ўстаноў такога тыпу. Неабходна перарабляць работы, на якія выкарыстана 1,2 млрд. рублёў з абласнога бюджэту. Адной з прычын такой сітуацыі стала неабгрунтаванае станоўчае заключэнне дзярджбудэкспертызы па праектнай дакументацыі.

Акрамя таго, выяўлена завышэнне кошту работ на 536,5 млн. рублёў, з іх 295,4 мільёна — камандзіровачныя рабочых падрадных арганізацый, не пацверджаныя дакументальна.

Па патрабаванні дзяржкантролю камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама прымае меры па выпраўленні выяўленых недахопаў. Разглядаецца пытанне аб прыцягненні вінаватых да прадугледжанай заканадаўствам адказнасці.

 

Метал і цяпло — дарагія

У філіяле "Камбінат ЖБВК" ААТ "Аршанскі будаўнічы трэст №18" выяўлены шматлікія парушэнні пры фарміраванні сабекошту прадукцыі. Так, завышаны расход цеплавой энергіі летась амаль на 5,5 млрд. рублёў пры павялічаных больш чым у 2 разы нормах. Мела месца замена металу, не прадугледжаная нарматыўна-тэхнічнай дакументацыяй, што павялічвала адходы арматуры ў 5 разоў. У выніку за 2012-2013 гады выкарыстана дадаткова металапракату на 1,2 млрд. рублёў. З-за выкарыстання пяску неадпаведнага модуля прымяняліся дадатковыя матэрыялы. На значныя сумы спісана звыш норм пяску, шчэбеню і цэменту.

 

Вынікі праверкі разгледжаны на калегіі Камітэта дзяржкантролю вобласці, дзе дадзены даручэнні па выпраўленні недахопаў. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 6 адказных асоб, да адміністрацыйнай — 5. ААТ "Аршанскі будтрэст №18" аштрафаваны на 2,5 млрд. рублёў.

 

Залічэнне абітурыентаў

Сёлета ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы вобласці было пададзена 4838 заяў (летась — 5060) пры плане прыёму на бюджэтную форму навучання 2653 чалавекі (у 2013-ым — 3331). Сярэдні конкурс склаў 1,59 чалавек на месца (1,52). Найбольшым ён быў у Полацкі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж — 2,94, самы малы — у аграрны каледж акадэміі ветэрынарнай медыцыны — 0,8.

 

Вясковыя абітурыенты падалі 1187 заяў — 24,5% агульнай колькасці.

Па выніках уступных выпрабаванняў у сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы вобласці залічаны 3892 чалавекі (у 2013-ым — 4173), з іх на навучанне за кошт бюджэту 2881 (3132), на ўмовах аплаты — 1011 (1041). На мэтавае навучанне трапіў 541 чалавек (летась 198).

 

Сістэмныя недахопы

Камітэт дзяржкантролю вобласці праверыў работу адміністрацыі свабоднай эканамічнай  зоны "Віцебск", вывучыў рэалізацыю інвестыцыйных праектаў. Шэраг рэзідэнтаў паспяхова выкарыстоўвае льготы і прэферэнцыі, ажыццяўляе выпуск прадукцыі, запатрабаванай за мяжой, мае ўстойлівыя крыніцы валютнай выручкі, стварае новыя рабочыя месцы з вартай заработнай платай і атрымлівае значны прыбытак. Гэта ААТ "Віцебскія дываны" і  "Канструктарскае бюро "Дысплей", ІП "ВІК - здароўе жывёлы", ТАА "Льянспласт", УП "Палімерканструкцыя", ІТАА "Прадэксім".

 

Аднак недастаткова прыцягнута новых інвестараў, колькасць рэзідэнтаў памяншаецца, не забяспечваюцца паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця, даведзеныя аблвыканкамам і прадугледжаныя дагаварамі. Не заўсёды інвестпраекты прадугледжвалі стварэнне экспартна-арыентаваных і імпартазамяняльных вытворчасцяў, заснаваных на новых і высокіх тэхналогіях.

 

На калегіі Камітэта дзяржкантролю вобласці дадзена прынцыповая ацэнка дзеянням адказных асоб, выказаны даручэнні адміністрацыі СЭЗ "Віцебск" прывесці ў адпаведнасць з заканадаўствам дагаворы аб умовах дзейнасці і бізнэс-планы рэзідэнтаў СЭЗ.


Крымінал

У канцы ліпеня затрыманы з па-лічным жыхар Полацка, які без дзяржрэгістрацыі займаўся валютна-абменнымі аперацыямі. Супраць яго ўзбуджана крымінальная справа за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. У бюджэт унесена ўся сума атрыманага даходу.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 368
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 948
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 391
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 539
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 349
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 591
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 723
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 августа 2020
Анатолий, Борис, Глеб, Давид, Иван, Иларион, Николай, Роман, Кристина, Афанасий

Именины 5 августа 2020
Андрей, Виталий, Михаил, Трофим, Федор, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта