Авторизация
 

Конкурс "Лепшая аграэкасядзіба"

Аблвыканкам сумесна з абласным упраўленнем ААТ "Белаграпрамбанк" праводзіць пяты рэгіянальны конкурс "Лепшая аграэкасядзіба 2013 года Віцебскай вобласці" па намінацыях "Лепшы старт", "Захаванне беларускіх традыцый", "Здаровы лад жыцця", "Гасціннасць", "Экасядзіба года". У ім прымаюць удзел фізічныя асобы, што жывуць у сельскай мясцовасці, малых гарадскіх паселішчах і вядуць асабістую падсобную гаспадарку, а таксама сельгасарганізацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму ў парадку, вызначаным Указам ад 2.06.2006 г. №372 "Аб мерах па развіцці аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь", зарэгістраваныя ў вобласці.

Конкурс з'яўляецца адкрытым, для ўдзелу ў ім неабходна прадставіць у аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама да  1 кастрычніка гэтага года заяўку; дакументы, што пацвярджаюць колькасныя паказчыкі дзейнасці ў сферы аграэкатурызму (інфармацыю аб дагаварах на аказанне паслуг, заключаных за справаздачны год, з адзнакай падатковага органа); дакументы (матэрыялы), што дазваляюць вызначыць адпаведнасць у-дзельніка крытэрыям заяўленай намінацыі; дыпломы, граматы, падзякі; звесткі аб прафесійнай падрыхтоўцы (удзел у семінарах, трэнінгах, стажыроўках і інш.); рэкламныя праспекты, каталогі; фотаальбомы, якія раскрываюць дзейнасць суб'екта ў сферы аграэкатурызму; іншыя матэрыялы.

Аўтарытэтнае журы на падставе прадстаўленых матэрыялаў вызначыць не больш за тры удзельнікі ў кожнай намінацыі, адзін з якіх стане пераможцам, а астатнія—лаўрэатамі.

Пераможцы і лаўрэаты будуць адзначаны памятнымі прызамі і дыпломамі.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ва ўпраўленне спорту і турызму аблвыканкама па тэлефоне 8-0212-58-95-13.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 января 2021
Александр, Аристарх, Артем, Архип, Денис, Ефим, Иосиф, Климент, Марк, Никанор, Николай, Павел, Прохор, Степан, Терентий, Тимофей, Трофим, Фаддей, Афанасий, Карп, Семен, Филипп

Именины 16 января 2021
Василий, Гордей, Ирина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта