Авторизация
 

У полі зроку — пешаход

В поле зрения — пешеход
Спецыяльную аперацыю "Пешаход" праводзіла дзяржаўтаінспекцыя на тэрыторыі вобласці з 16 па 21 кастрычніка. Асаблівая ўвага супрацоўнікаў ДАІ скіроўвалася на паводзіны пешаходаў і веласіпедыстаў.

 

Калі звярнуцца да статыстыкі, з пачатку года ў вобласці здарылася 118 наездаў на пешаходаў, пры тым у 56 яны самі аказаліся вінаватымі. 35 чалавек загінула ў аварыях, 87 атрымала траўмы. Пад колы аўтамабіляў трапіла 17 дзяцей, двое загінула.

У Шаркаўшчынскім раёне бабуля з 4-хгадовай унучкай пры пераходзе дарогі на мосце трапілі пад аўтамабіль, які здзяйсняў абгон. Дзяўчынка атрымала смяротныя траўмы. У Дубровенскім раёне раптоўна выбег на праезную частку дарогі 13-цігадовы хлопчык і загінуў у ДТЗ.

 

Адна з галоўных прычын наездаў на пешаходаў — невыкананне імі правіл дарожнага руху. У Браслаўскім раёне позна вечарам вадзіцель легкавога аўтамабіля не заўважыў пажылога мужчыну, што ішоў у спадарожным напрамку без святлоадбівальных элементаў. З цяжкімі траўмамі пенсіянера даставілі ў бальніцу.

Менавіта ў цёмны час сутак адбываецца большая колькасць аварый. Раніцай многія пешаходы, спяшаючыся на працу, пераходзяць вуліцу ва неўстаноўленых месцах. Сітуацыя паўтараецца вечарам.

 

Пешаходы ці веласіпедысты лічаць, што асветленыя фарамі машыны, якая набліжаецца, яны добра бачны вадзіцелю. Гэта далёка не так. У цемры чалавека на праезнай частцы аўтамабіліст заўважае толькі за 25-30 метраў. Такая адлегласць пры хуткасці 90 км/г пераадольваецца за секунду. Што вельмі мала, каб прыняць пэўныя меры. Нават пры хуткасці 50 км/г прыпыначны шлях аўтамабіля перавышае гэтую адлегласць.

 

Будзьце ўважлівымі на дарозе, а ў цёмны час сутак абавязкова абазначайце сябе флікерамі ці апранайце святлоадбівальную камізэльку.

 

Мікалай ШАМЁНАК,

начальнік ДАІ Міёрскага РАУС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 084
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 378
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 332
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 240
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 698
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 399
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 538
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 февраля 2020
Георгий, Исаакий, Кирилл, Константин, Михаил, Рафаил, Федор

Именины 26 февраля 2020
Артемий, Василий, Владимир, Гавриил, Евгений, Иван, Леонтий, Мартин, Михаил, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Вера, Зоя, Ирина, Светлана

Госці краін

free counters
Партнеры сайта