Авторизация
 

Цэнтралізаванае тэсціраванне-2013

Сёлета цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ) праводзіцца з 14 да 28 чэрвеня ў васьмі пунктах вобласці. Пачатак па ўсіх прадметах у 11 гадзін. Допуск абітурыентаў толькі па пропуску і пашпарце. Па іншых дакументах (вадзіцельскае, службовае пасведчанне і інш.) на пункт тэсціравання папасці будзе нельга.

 

Камітэт дзяржкантролю вобласці і Віцебскі рэгіянальны цэнтр тэсціравання нагадваюць, што ўдзельнікам ЦТ забаронена мець пры сабе і карыстацца ў аўдыторыі мабільнымі тэлефонамі і іншымі сродкамі прыёму-перадачы інфармацыі. Акрамя дакумента, які пацвярджае асобу, пропуску, ручкі (гелевай ці капілярнай) з чорнымі чарніламі, больш нічога не павінна быць.

Сёлета за парушэнне парадку правядзення тэсціравання ўжо з аудыторыі выдалены 4 чалавекі, у тым ліку за пранос мабільнікаў — 3.

 

Пры выкананні педагагічных тэстаў па хіміі і фізіцы дазваляецца карыстацца непраграмуемым калькулятарам, які не з'яўляецца сродкам захавання, прыёму і перадачы інфармацыі. Аднак сваім знешнім выглядам ён не павінен нагадваць апарат мабільнай сувязі, электронныя запісныя кніжкі, плееры, кішэнныя камп'ютары. На клавішах дадзенага ўстройства не дапускаецца выяў літар любога алфавіта.

 

Звяртаем увагу паступаючых у ВНУ, што сёлета з улікам норм пастановы Міністэрства адукацыі РБ ад 20.02.2013 г. №8 і правіл прыёму, да ўдзелу ў конкурсе на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі не дапускаюцца абітурыенты, якія атрымалі сертыфікаты ЦТ з адзнакамі: ад 1 да 9 балаў па стобальнай шкале па рускай і беларускай мовах, ад 1 да 14 балаў — па матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі, ад 1 да 19 балаў—па ўсіх астатніх прадметах (гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя навейшага часу, грамадазнаўства, геаграфія, замежныя мовы). Разам з тым яны маюць права ўдзельнічаць у выпрабаванні на ўсе формы атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

 

Звароты грамадзян па спрэчных і праблемных пытаннях ЦТ прымаюць камісіі, якія функцыяніруюць у кожнай вучэбнай установе, а таксама "гарачыя лініі" Камітэта дзяржаўнага кантролю (у рабочыя дні з 9 да 18 гадзін) па нумарах: у Віцебску — (0212)36-44-95, 37-33-90; у Полацку — (0214) 42-87-02; у Оршы — (0216) 21-09-16. Кантактны тэлефон рэгіянальнага цэнтра тэсціравання (пры Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце) — (0212) 47-72-34.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта