Авторизация
 

З юбілеем!

С юбилеем! 9 чэрвеня — Дзень нараджэння піянерыі Віцебскай вобласці

Раённы піянерскі злёт "З юбілеем, Піянерыя!" прайшоў напрыканцы мая ў РДК. На свята, прысвечанае 90-годдзю піянерыі Віцебскай вобласці, сабраліся прадстаўнікі дваццаці піянерскіх дружын, што дзейнічаюць у школах Міёршчыны.

Хлопчыкаў і дзяўчынак разам з педагогамі-арганізатарамі і ўсіх гасцей мерапрыемства віталі вядучыя Паша Асетнік і Аня Рус з СШ №2. Урачысты момант — вынас сцяга і гімн.

 

Пасля піянераў віншавала сакратар раённага Савета ветэранаў Зоя Васільеўна Родзіна. Яна расказала, чым жылі піянеры ў гады яе маладосці і адзначыла, што зрабіць цікавым піянерскае жыццё дапаможа ўласная ініцыятыва, скіраваная ў добрае рэчышча.

 

Першы сакратар РК ГА "БРСМ" Марына Кашкур уручыла дыпломы і граматы пераможцам і актыўным  удзельнікам розных акцый і мерапрыемстваў.

Пра жыццё ў сваіх дружынах праз песні, вершы, тэатралізаваныя пастаноўкі і фотапрэзентацыі расказалі піянеры з Дзісенскай, Туркоўскай, Язненскай, Мікалаёўскай, Мілашоўскай і Сіцькоўскай школ. Партрэт сучаснага піянера атрымаўся такім: ён жыве пад дэвізам дабрыні і сумленнасці, не дасць у крыўду таварыша, дапаможа таму, хто мае ў гэтым патрэбу, умее быць эканомным і беражлівым і з карысцю адпачываць.

 

Пасля музычнага віншавання ад вакальнай групы "Натхненне" з Павяцкай школы аповед пра піянерскія справы працягнула старшыня раённага філіяла БРПА Вілорыя Яўгенаўна Міхайлава. Нагадала, што зараз у радах міёрскай раённай піянерскай арганізацыі 1628 прадстаўнікоў юнага пакалення, з якіх 529 — акцябраты. Яны прымаюць удзел у розных конкурсах, акцыях і часта з вельмі добрымі вынікамі. Напрыклад, у конкурсе летапісаў "Па кроках піянерскай гісторыі" лепшымі сталі працы Мілашоўскай і Туркоўскай школ. Летапіс дружыны "Радзімічы" Туркоўскай СШ атрымаў дыплом 3-й ступені на абласным этапе і быў прадстаўлены на рэспубліканскай выставе ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня". Актыўнымі ўдзельнікамі акцыі па зборы макулатуры і металалома былі дружыны з СШ №2, Дзісенскай, Даўгінаўскай, Завуццеўскай і Перабродскай школ. Дарэчы, грашовыя сродкі, атрыманыя падчас акцыі, пайшлі на выданне "Піянерскага атласа" — своеасаблівай піянерскай энцыклапедыі.

 

За актыўны ўдзел у піянерскім жыцці раёна граматы атрымалі многія хлопчыкі і дзяўчынкі, а таксама тыя, хто задае тон гэтага жыцця ў дружынах, — педагогі-арганізатары. Дарэчы, узнагарод атрымалася роўна дзевяноста.

На злёце выбралі раённы савет піянерскай арганізацыі, які налічвае 15 чалавек і  складаецца з дзвюх Палат — дарослай і дзіцячай. Старшынёй раённай арганізацыі зноў абрана загадчыца аддзела па асноўнай дзейнасці ДУДА "Міёрскі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі" Вілорыя Яўгенаўна Міхайлава.

 

На вясёлай ноце закончыла мерапрыемства юная салістка Яўгенія Шук з песняй "Беларусачка", якую гледачы падтрымалі шчодрымі апладысментамі.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 418
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 296
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 616
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 811
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 589
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 636
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 755
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 сентября 2020
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Именины 22 сентября 2020
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта