Это важно

За І квартал гэтага года праведзены 132 праверкі суб'ектаў гаспадарання, з іх 38 экалагічна небяспечных. Ажыццяўляўся маніторынг 224 сельскагаспадарчых аб'ектаў. Па выніках гэтых мерапрыемстваў запатрабавана выправіць 1350 парушэнняў, прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 620 чалавек.

 

За парушэнні па ахове атмасфернага паветра 40 парушальнікаў аштрафаваны на 25,1 млн. рублёў, правіл водакарыстання — 168 чалавек заплацілі 93,2 мільёна, за дрэнную ахову зямель 37 адказным асобам налічана 7,3 мільёна, а 137 дрэнным гаспадарнікам неналежнае абыходжанне з адходамі каштавала 84,8 мільёна, абыякавыя адносіны да расліннага свету 39 адказных асоб ацэнены ў 7,3 мільёна. Агульная сума штрафаў — 258 млн. рублёў за 72 факты шкоды навакольнаму асяроддзю. Па 70 прэтэнзіях аб шкодзе прыродзе прад'яўлены іскі на 280 мільёнаў.

Сярод парушальнікаў — камунальныя арганізацыі Віцебска, Оршы і Докшыц, Віцебская бройлерная птушкафабрыка, Аршанскае ПМС, Гарадоцкі льнозавод, эксперыментальная база "Ветрынская".

 

Асаблівая ўвага надавалася навядзенню парадку на зямлі і добраўпарадкаванню населеных пунктаў у Віцебскім і Гарадоцкім раёнах. На значныя сумы аштрафаваны кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў за самавольнае водакарыстанне. Запатрабавана ўстанавіць вымяральныя прыборы на артэзіянскіх свідравінах, а невыкарыстоўваемыя свідравіны затампаніраваць. Выдадзена 21 прадпісанне па выпраўленні парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства.

У Гарадоцкім раёне складзена 12 пратаколаў па парушэннях на жывёлагадоўчых фермах. А гэта несвоечасовая вывазка арганікі, нерацыянальнае выкарыстанне вады і іншае.

Кантроль за захаваннем прыродаахоўнага заканадаўства будзе працягвацца.

 

Ю. КАРАЛЁЎ.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.