Абласныя “Дажынкі”

У суботу ў Расонах пройдуць першыя абласныя “Дажынкі”. На іх скіравалася прадстаўнічая дэлегацыя работнікаў сельскай гаспадаркі Міёршчыны. У яе складзе 40 чалавек—кіраўнікі гаспадарак, спецыялісты, камбайнеры, вадзіцелі, механізатары на корманарыхтоўцы, адным словам, працаўнікі, якія вызначыліся на вырошчванні і ўборцы збожжавых, на нарыхтоўцы кармоў, пры выкананні іншых работ.

Свята абяцае быць значным і важным для хлебаробаў Віцебшчыны. А старшыня аблвыканкама Аляксандр Косінец падпісаў распараджэнне аб правядзенні абласных фестываляў-кірмашоў “Дажынкі” штогод. Так, у 2011-ым свята прыме Браслаў, а потым па чарзе Гарадок, Ліёзна, Ушачы, Сянно.

Л. АЛЯКСАНДРАЎ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.