Авторизация
 

Дзяржкантроль

Бытавое абслугоўванне

У вобласці знаходзіцца каля 2200 аб’ектаў бытавога абслугоўвання насельніцтва розных форм уласнасці і ведамаснай падпарадкаванасці. Паслугі аказвае 1721 юрыдыная асоба, у сельскай мясцовасці — 573 арганізацыі. Дзейнічае 271 комплексны прыёмны пункт. За мінулы год і першы квартал сёлета на развіццё галіны накіравана 3,2 млрд. рублёў бюджэтных сродкаў.

Нарматывы сацыяльных стандартаў па абслугоўванні сельскага насельніцтва ў асноўным забяспечваюць суб’екты дзяржаўнай формы ўласнасці і акцыянерныя таварыствы. Стацыянарная сетка аказвае паслугі 44,6% вяскоўцаў, для астатніх прадугледжана выязная форма абслугоўвання.

 

Праверкі паказалі, што ў асобных рэгіёнах не выкананы заданні 2011 года. Не створаны міні-пральні ў некаторых аграгарадках Расоншчыны. Не забяспечана належная якасць абслугоўвання вяскоўцаў у Полацкім, Расонскім, Дубровенскім і Ушацкім КБА. Не ўсюды арганізавана прадастаўленне дробных паслуг. Парушаліся графікі выязнога абслугоўвання населеных пунктаў з колькасцю жыхароў менш 100 чалавек. Не забяспечаны сацыяльныя стандарты абслугоўвання ў аграгарадках. Неэфектыўна выкарыстоўваецца абсталяванне і пракатны фонд. Несвоечасовая выплата заробку становіцца сістэмай. Дрэнная падрыхтоўка да работы ў асенне-зімовы перыяд.

 

Праверкі выявілі шматлікія парушэнні правіл бытавога абслугоўвання. На многіх КПП няма інфармацыі пра паслугі і іх кошт, пра выканаўцаў. Таму не ўсе паслугі запатрабаваны. Некаторыя памяшканні знаходзяцца ў нездавальняючым стане. Здараліся выпадкі перабольшвання межавых тарыфаў і тэрмінаў выкананняў заказаў. У выніку 32 адказныя асобы аштрафаваны на 10,5 млн. рублёў, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 17 чалавек, у тым ліку адзін вызвалены ад займаемай пасады. Стан бытавога абслугоўвання вяскоўцаў плануецца абмеркаваць на калегіі дзяржкантролю вобласці.

 

Тэсціраванне

Зацверджаны склад абласной камісіі па кантролі за падрыхтоўкай і правядзеннем ўступных выпрабаванняў у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах з 8-мі чалавек, яе кіраўнік — Васіль Міхайлавіч Максімаў, старшыня Камітэта дзяржкантролю вобласці. Аналагічныя камісіі ў навучальных установах узначалілі: у Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце і ўніверсітэце імя П. М. Машэрава — Дамашкевіч Мікалай Фёдаравіч, памочнік Прэзідэнта-галоўны інспектар па Віцебскай вобласці; у Віцебскім дзяржаўным медуніверсітэце, акадэміі ветэрынарнай медыцыны і Полацкім дзяржуніверсітэце — Максімаў Васіль Міхайлавіч, старшыня Камітэта дзяржкантролю вобласці.

 

На Віцебшчыне тэсціраванне арганізавана ў 8 пунктах, гэта Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Віцебскі дзяржуніверсітэт імя П. М. Машэрава, Віцебскі медуніверсітэт, акадэмія ветэрынарнай медыцыны, Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж, Полацкі дзяржуніверсітэт, Наваполацкі дзяржаўны політэхнічны каледж і Аршанскі дзяржаўны механіка-эканамічны каледж.

ЦТ праводзіцца з 13 да 27 чэрвеня па беларускай, рускай і замежных мовах, матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі, гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі навейшага часу, грамадазнаўству і геаграфіі ў адпаведнасці з графікам, пачатак — у 11.00. Рэгістрацыя для ўдзелу ў ЦТ у рэзервовы дзень (калі ёсць уважлівая прычына) з 27 чэрвеня да 1 ліпеня ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Рэзервовы дзень — 4 ліпеня, тэсціраванне ў Белдзяржуніверсітэце.

 

Для кантролю за тэсціраваннем непасрэдна ў кожнай аўдыторыі дадаткова прыцягнута 416 чалавек.

 На ЦТ сёлета зарэгістравалася ў вобласці 41040 удзельнікаў, на 2383 менш леташняга.

 

Па спрэчных і праблемных пытаннях ЦТ звяртайцеся ў рабочыя дні з 9 да 18 гадзін у Камітэт  дзяржкантролю   вобласці   па  тэл.  8-0212-36-44-95, 37-33-90; у Полацкі міжраённы камітэт — 8-0214-42-87-02, у Аршанскі — 8-0216-21-09-16.

 

Работа з насельніцтвам

 

Створана міжведамасная рабочая група па правядзенні рэспубліканскага маніторынгу стану работы дзяржорганаў з насельніцтвам. Яна працавала ў шэрагу райвыканкамаў, сельвыканкамаў, праводзіла сустрэчы ў працоўных калектывах, магазінах, бальніцах, амбулаторыях, школах, установах культуры. За час маніторынгу да членаў рабочай групы звярнуўся 51 чалавек па пытаннях ЖКГ, землекарыстання і землеўладкавання, жыллёвых, дзейнасці прадпрыемстваў і аргнанізацый, рабоце выканкамаў, судовых і праваахоўчых органаў. Выяўлена адсутнасць на інфармацыйных стэндах неабходнай інфармацыі аб рабоце па заяўленчаму прынцыпу “адно акно”, несвоечасовае размяшчэнне інфармацыі аб незанятых зямельных участках, несвоечасовае прыняцце мер па зваротах. Насельніцтва звярталася па пытаннях асвятлення, водазабеспячэння і каналізацыі. Маніторынг выявіў праблемы ў жыллёвай сферы і ахове здароўя, большай увагі патрабуе работа з моладдзю.

 

Па выніках маніторынгу будуць дадзены даручэнні па павышэнні якасці і эфектыўнасці работы дзяржорганаў з насельніцтвам, прыцягнуты да адказнасці кіраўнікі, якія дапусцілі парушэнне заканадаўства.

 

Крымінал

У суд Дубровенскага раёна будуць накіраваны матэрыялы ў адносінах грамадзян, якія вывозілі з рэспублікі больш 27 тон лому і адходаў каляровых металаў, больш 28 тон — чорных металаў.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта