Авторизация
 

Дзяржкантроль

Спажывецкі рынак

Цяпер сітуацыя на спажывецкім рынку вобласці стабільная. Арганізацыі гандлю ў студзені-сакавіку прадалі харчовых прадуктаў, напояў і тытунёвых вырабаў на 8,4% больш за адпаведны перыяд летась, а нехарчовых — больш на 40,4%. Аднак аслаблены кантроль асобных мясцовых органаў улады за недапушчэннем парушэнняў. Пры 54 праверках у 33-х гандлёвых аб’ектах не захоўваліся патрабаванні да якасці рэалізуемых тавараў, парушаліся асартыментны пералік, санітарныя нормы і правілы, парадак водпуску тавараў. Прэтэнзіі прад’яўлены да магазінаў ААТ “Веста”, ПТУП “ФлерАрхідэй”, ААТ “Аршанскі КХП”, Талачынскага райпа.

 

У вобласці забяспечаны бесперабойны гандаль бульбай і агароднінай. Бульбы за сезон прададзена ў 3,4 раза больш, капусты — у 4,6 раза, морквы — у 4,1, буракоў — у 3,8, цыбулі — у 3,2 раза. Прадукцыі раслінаводства дастаткова да канца сезона.

Па выніках праверак сёлета ў першым квартале аштрафавана 119 парушальнікаў, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 87. Тром арганізацыям накіраваны прапановы аб выпраўленні прычын правапарушэнняў.

 

         Падтрымка не дапамагла

Аршанскай птушкафабрыцы за апошнія гады прадастаўлена вялікая фінансавая падтрымка з бюджэту, выдзяляліся крэдыты. Аднак таварыства не забяспечыла паказчыкі па вытворчасці мяса і зерня. Пагоршыўся фінансавы стан, вырасла запазычанасць па крэдытах, знізілася рэнтабельнасць. Адначасова з аб’ектыўнымі фактарамі такую сітуацыю выклікалі недахопы ў рабоце. Не выкананы ў поўным аб’ёме мерапрыемствы па развіцці птушкагадоўлі, неэфектыўна выкарыстоўвалася абсталяванне, не забяспечаны нарматыў паморку птушкі, дапушчана звышнарматыўнае спажыванне паліўна-энергетычных рэсурсаў. Тавара-матэрыяльныя каштоўнасці набывалі праз пасрэднікаў пры высокіх надбаўках. Рост прадукцыйнасці працы павялічыўся на 16,5%, а заробку — на 65,3%. Горшай стала працоўная дысцыпліна.

 

Па выніках праверкі 6 работнікаў таварыства прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці за парушэнне працоўнай і выканаўчай дысцыпліны, таварыства і тры кіраўнікі аштрафаваны.

 

         Рэканструкцыя ферм

Сёлета ў вобласці неабходна рэканструяваць і перааснасціць 228 малочнатаварных ферм. Камітэт дзяржкантролю распрацаваў план-графік маніторынгу гэтага пытання. На 16 красавіка абследавана 195 ферм, для 168 падрыхтавана праектна-каштарысная дакументацыя на абнаўленне (патрэбна для 208), заказана для 40. Закуплена адна даільная зала пры патрэбе 29. Неабходна набыць 181 малакаправод, куплена 16. Набыта 6 камплектаў стойлавага абсталявання з 68, 11 гноевых транспарцёраў з 232.

 

Пачата рэканструкцыя 145 аб’ектаў у 20 раёнах вобласці, акрамя Глыбоцкага. Плануецца адначасова ўзвесці 109 арачных памяшканняў для ўтрымання буйной рагатай жывёлы для вызвалення памяшканняў для рэканструкцыі.

Сур’ёзныя прэтэнзіі да арганізацыі рэканструкцыі прад’яўлены сельгаспрадпрыемствам Талачынскага і Дубровенскага раёнаў. Кантроль за ходам рэканструкцыи ферм працягваецца.

 

         Крымінал

Крымінальныя справы ўзбуджаны ў адносінах грамадзянкі Віцебска, якая займалася валютна-абменнымі аперацыямі, і жыхара Полацка, што арганізаваў нарыхтоўку лому і адходаў чорных металаў.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 084
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 376
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 326
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 239
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 697
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 399
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 538
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 февраля 2020
Георгий, Исаакий, Кирилл, Константин, Михаил, Рафаил, Федор

Именины 26 февраля 2020
Артемий, Василий, Владимир, Гавриил, Евгений, Иван, Леонтий, Мартин, Михаил, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Вера, Зоя, Ирина, Светлана

Госці краін

free counters
Партнеры сайта